Лепш штучнага басейна…

+++IMG_8402

+++IMG_8398

У рэдакцыю завітаў вялікі аматар спорту і, у прыватнасці, плавання,  стваральнік у нашым горадзе школы веславання на байдарках і каноэ Аляксандр Іванавіч Пасько. Бачна было, што ён нечым па-добраму ўзрушаны.

Я толькі што з берага Шчары, –  пачаў расказ ветэран спорту. – Тое,  што зрабілі Юрый Валянцінавіч  Бяссонаў і работнікі ўпраўлення  магістральных газаправодаў на берагах Шчары і Салдацкага возера – проста цуд, гэта важней любога басейна  ў Слоніме. Шчыра дзякуй за абсталяванне зон адпачынку. Я не ўтрымаўся,  на беразе зрабіў прафесіянальную  размінку і некалькі разоў паплаваў. І  так штодня цяпер раблю. А потым  зайшоў у фізкультурны дыспансер,  што размешчаны побач. Мяне правялі  па ўсіх кабінетах і зафіксавалі цудоўны  фізічны стан. А я сказаў, калі ёсць першы, дык будуць і паслядоўнікі. Я запрашаю ўсіх аматараў, у першую чаргу ветэранаў плавання, стварыць  групу здароўя (ўпэўнены, што пасля  такога абсталявання зон адпачынку  хутка і гэтыя месцы будуць узаконены як пляжы), я акажу прафесіянальную  дапамогу. Калі каго зацікавіў, мой тэлефон 8-044 537-43-08).
Дарэчы, поўнасцю абсталяванне  зон адпачынку яшчэ не закончана, хаця вандалы на Салдацкім возеры ўжо  “папрацавалі”. Як расказалі работнікі  філіяла Слонімскае упраўленне  магістральных газаправодаў ААТ «Газпром трансгаз Беларусь», толькі  ўстанавілі туалет, а назаўтра ён ляжаў  на баку з адарванымі дзвярыма. Але  гэта так – лішні раз нагадвае пра нашу  культуру. Большасць жа людзей з захапленнем ацанілі ініцыятыву калектыву ўпраўлення магістральных  газаправодаў.
На планёрцы ў райвыканкаме старшыня выканкама параіў падначаленым зрабіць пешаходны пераход (зебру) ад мікрараёна “Энка” да бетоннай  дарожкі, што вядзе да вадаёма. А да  кожнага з трох шашлычных мангалаў  завезці дроў. І, вядома ж, з кантэйнераў трэба рэгулярна вывозіць смецце.
Гэты аб’ект афіцыйна не ўключаны ў пералік “Дажынак”, але горад і раён  рыхтуюцца, каб сустрэць гасцей цеплынёй і ўтульнасцю. А таму любое  добраўпарадкаванне і ёсць падрыхтоўка  да “Дажынак”. На асноўных аб’ектах работа ў разгары. Асобныя яе моманты бачыце на  здымках.

Васіль АФАНАСІК. 
Фота аўтара і Марыі СЯРГЕЕВАЙ.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.