Лён вырашчаны на славу

++++IMG_8433

Напружаная пара цяпер у льнаводаў – ідзе пад’ём трасты са сцелішчаў і прыёмка яе на льнозаводзе. Лён вырошчваўся ў раёне на плошчы крыху больш тысячы гектараў, прычым, чатыры гаспадаркі разам пасеялі даўгунец на плошчы больш, чым удвая меншай, чым самі завадчане. Дарэчы, лён, асабліва які вырасцілі завадчане, удаўся на славу, такога даўно не было. Калі надвор’е не падвядзе, а льнаводы не спасуюць, дык калектыву завода для эфектыўнай работы хопіць сыравіны да новага ўраджаю.
На здымку: кантрольны майстар Алена ГВАЗДАНАВА, лабарант Вера ЖЫДКЕВІЧ і інжынер-тэхнолаг ільнозавода Наталля Дзятчык адбіраюць чарговую пробу трасты на аналіз.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.