На планёрцы ў райвыканкаме

исполком+++

У гаспадарках раёна

На планёрцы, як звычайна, агучаны справы і задачы аграрыяў раёна. Пакуль не завершана ўборка саломы. Старшыня райвыканкама Алег Таргонскі запатрабаваў гэтую работу да канца тыдня закончыць. Засталіся неабмалочанымі яшчэ 70 гектараў грэчкі і 50 — проса.
З пачатку гэтага тыдня гаспадаркі прыступілі да масавай сяўбы азімых збожжавых. Трэба пасеяць іх на плошчы 13 тысяч гектараў. Пачынаецца ўборка бульбы. Яе ў раёне толькі 300 гектараў. Столькі садзілі ў былыя гады паасобку некалькі гаспадарак раёна. Тым не менш з наступнага панядзелка на дапамогу сялянам павінны прыйсці школьнікі і навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Працоўны дэсант разлічаны на два тыдні.
Кіраўнік раёна даручыў падначаленым пракантраляваць ход падрыхтоўкі тэхнікі да ўборкі цукровых буракоў.
У малочнай галіне назіраецца адносная стабільнасць, аднак у РУСП “Новадзявяткавічы”, СВК “Дзераўноўскі”, СВК “Дружба-Агра” за месяц адбыўся спад і так невысокіх надояў.

На будаўнічых аб’ектах

горада ў выхадныя работа актыўна не вялася, кіраўнік раёна як станоўчы факт адзначыў актыўнасць работ у спарткомплексе.

Тэрміновы агляд

У Крычаве адбыўся абвал пліт перакрыцця ў адной з устаноў адукацыі. Спецыяльная камісія ў нашым раёне тэрмінова абследавала ўсе аб’екты аддзела адукацыі, спорту і турызму.

Праблем няма

На планёрцы прагучала інфармацыя аб тым, што асаблівых праблем з падрыхтоўкай кацельняў да зімы ў раёне няма. Што датычыцца кацельні камвольна-прадзільнай фабрыкі, дык там актыўна ідуць будаўнічыя работы.

Рух у адзін бок

Старшыня райвыканкама даручыў разгледзець пытанне аднабаковага руху транспарту па вуліцы Сінічкіна ад скрыжавання з вуліцай Ружанская да скрыжавання з вуліцай Міцкевіча.

На кірмаш у Гродна

У рэспубліканскай універсальнай выставе-кірмашы “Еўрарэгіён “Нёман-2014”, якая пройдзе ў Гродне з 4 да 6 верасня, прымуць удзел прадстаўнікі 10 прадпрыемстваў, дзвюх аграсядзіб, 5 майстроў-рамеснікаў і творчыя калектывы Слонімшчыны.

Старшыня падзякаваў 

Алег Таргонскі падзякаваў дырэктару і калектыву водаканала за аператыўную і зладжаную работу па ліквідацыі парыву каналізацыйнага калектара на вуліцы 8 Сакавіка. Увесь праблемны ўчастак труб даўжынёй 140 метраў заменены на новы. Дарэчы, ёсць праблемы на іншых калектарах горада. Здарыўся парыў і ідуць аднаўленчыя работы на калектары на Брэсцкай вуліцы. Як было адзначана на планёрцы, на гэты калектар ёсць праектна-каштарысная дакументацыя. І магчыма будзе яго замена на новы.

Раённыя “Дажынкі”

пройдуць у Жыровіцах. Аб гэтым на планёрцы сказаў старшыня райвыканкама.
Канкрэтная дата пакуль не вызначана.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.