На планёрцы ў райвыканкаме

исполком+++
У чацвер – падвядзенне вынікаў

Заўтра ў раёне павінна прайсці падвядзенне вынікаў работы ў жывёлагадоўлі. Прадстаўнікі раёнаў вобласці раз’едуцца  па трох маршрутах, затым у Жыровіцах будуць падведзены  вынікі.

Новы камбайн

для ўборкі цукровых буракоў адзіным у вобласці атрымае СВК  імя Суворава. Камбайн набудзе Гарадзейскі цукровы завод, а  наш СВК павінен будзе разлічыцца за яго на працягу трох  гадоў.

На палях і фермах раёна

Як прагучала на планёрцы, сяўба азімых пакуль не набрала  патрэбныя тэмпы. Гаспадаркі прыступілі да масавай уборкі бульбы, высадзіўся на бульбяныя палеткі працоўны дэсант  школьнікаў і навучэнцаў. У дзвюх гаспадарках пачалі ўбіраць цукровыя буракі.
З паловы плошчаў убрана ільнотраста. Як адзначыў старшыня райвыканкама Алег Таргонскі, які напярэдадні пабываў на  льнозаводзе, лён сёлета ўдаўся на славу і за яго можна атрымаць добрыя грошы.

Кіраўнік раёна запатрабаваў максімальна 

паскорыць пад’ём трасты, бо любы дождж для яе цяпер адмоўна  адаб’ецца на якасці. Старшыня таксама распарадзіўся прыцягнуць максімальна транспарту гарадскіх арганізацый для вывазу  трасты. А калі даведаўся, што ў СВК “Міжэвічы” транспарт  прастойваў па віне кіраўніцтва гаспадаркі, запатрабаваў разабрацца і пакараць вінаватых. Дарэчы, па ўраджайнасці ільну  раён у вобласці ўступае толькі Карэліцкаму раёну.

Важныя аб’екты

На сёння гэта, вядома ж, аб’екты, якія рэканструіруюцца да  “Дажынак”. У цэлым ідзе планавая работа, у працэсе ўносяцца  некаторыя карэкціроўкі ў праект.
На будаўніцтве кацельні камвольна-прадзільнай фабрыкі  (дарэчы, цяпло кацельня гатова даваць хоць цяпер) кіраўнік  раёна запатрабаваў завяршыць работы да 23 верасня. Усё неабходнае для гэтага ёсць.

Аднабаковы рух

Мы ўжо паведамлялі пра магчымую арганізацыю аднабаковага руху транспарту па вуліцы Сінічкіна, дзе сустрэчным патокам цяжка раз’ехацца, асабліва ў час “пік” каля гімназіі. Рашэнне пакуль не прынята, але новыя праведзеныя назіранні паказваюць, што хутчэй за ўсё на вуліцы транспарт пойдзе толькі ў  адзін бок.

Слонім прадставіў дастойна

На выставе-кірмашы “Еўрарэгіён Гродна-2014” Слонім быў  прадстаўлены дастойна, а турыстычны патэнцыял выглядаў  лепш за іншых.
На планёрцы абмяркоўваліся некаторыя іншыя пытанні жыцця раёна.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.