Не марыў аб іншым лёсе, –

+++++Сергей Пресняк

так напісаў у кнізе пра журналістаў Гродзеншчыны «Призвание быть журналистом» Сяргей Аляксандравіч Прасняк.
Яго не стала 12 ліпеня, а сэрца усё плача ад страты гэтага светлага чалавека. Ён часта ўспамінаў, што я прынята на работу у рэдакцыю газеты у першы дзень яго рэдактарства, і першы яго загад датычыў маёй пасады. Таму ўсе гэтыя гады, з яго лёгкай рукі, я працую у рэдакцыі, увесь час з асаблівай цеплыней і павагай адносілася да свайго першага рэдактара. Удзячнасць яму пранясу праз усё жыццё.
– Бягуць гады за гадамі, – шчыра пісаў Сяргей Аляксандравіч, – хутка ляціць час. Гартаю старонкі памяці і гісторыі, адчуваю шорах лістоў каляндарных. Проста не верыцца, што ў 2008-м – пяцьдзесят гадоў з таго часу, калі лёс паднёс мне пяро жар-птушкі. Гэтыя паўвека, аддадзеныя друку, не часцінка жыцця, гэта – лёс, гэта творчае выпрабаванне з юначых гадоў.
Менавіта столькі лёс падараваў яму працаваць у прафесіі, займаць розныя пасады, рыхтаваць матэрыялы па рознай тэматыцы, адточваць журналісцкае пяро. Захапленні і пошукі моладзі, клопаты вяскоўцаў і гараджан, паўсядзённыя справы вытворчых калектываў, культурны адпачынак зем­лякоў, іх грамадскую актыўнасць – гэтыя і іншыя тэмы пастаянна знаходзілі адлюстраванне на старонках «раёнкі».
Як журналіст, ён удзельнічаў у многіх творчых конкурсах розных ведамстваў і заваёўваў прызы. Аб гэтым сведчаць узнагароды Міністэрства адукацыі Беларусі, Міністэрства культуры, Міністэрства ўнутраных спраў. Дарэчы, ён меў нагруды знак і пасведчанне гэтага міністэрства «Выдатнік міліцыі». Так адзначана яго творчая работа па асвятленню дзейнасці органаў унутраных спраў. Узнагароджаны С.А. Прасняк і медалём «За доблесную працу».
Восенню 2000 года С.А. Прасняку прысваенна званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Бе­ларусь».
Ён быў фотакарэспандэнтам, літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром, намеснікам рэдактара, а з 1985 да снежня 1998 года – рэдактарам газеты «Слонімскі веснік». І калі руль кіравання перадаў маладым, працягваў працаваць рэдактарам аддзела навін сваёй роднай газеты.
«Прыемна, што калектыў працуе на папулярнасць роднага выдання. Упэўнены – так будзе і далей», – выказваў надзею наш былы рэдактар.
– Мы стараемся быць падобнымі на вас, Сяргей Аляксандравіч, і ў жаданні працаваць і ў імкненні ва ўсім быць лепшымі. Вельмі спадзяюся, што вы гэта ведалі.

Аліна ЧАРНЫШ.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.