Сялянскія карані Аляксандра

++++IMG_0290

Аляксандр Місюкевіч працуе ў СВК “Сянькоўшчына” только другі сезон, хоць родам з вёскі Ніз, што месціцца  на тэррыторыі гаспадаркі. Працаваў за межамі раёна, але пацягнула ў родныя мясціны. Уладкаваўся на работу механізатарам. Здатнага працаўніка падмецілі адразу – у рабоце не схалтурыць. І сем’янін добры. Трое  дзетак гадуюць разам з жонкай Анастасіяй. Як адзначыў старшыня прафкама і намеснік старшыні СВК Міхаіл  Ягаўдзік, Аляксандр з залатой сярэдзіны працаўнікоў – не рвецца любымі спосабамі ў лідэры, але і не пасуе.  На такіх і трымаецца вёска. Магла б сям’я і кааператыўны дом атрымаць, але купілі ў Кастровічах свой, хоць і без гарадскіх зручнасцяў,  гаспадар намераны стварыць утульнасці – вырашылі пусціць карані моцныя і надоўга – даспадобы сельская  праца і побыт. Тым больш, што ў СВК “Сянькоўшчына” і заробкі нядрэнныя, і праблем з рамонтам тэхнікі няма,  калі здараецца паломка.
У СВК “Сянькоўшчына” аратыя пад азімы клін самыя актыўныя ў раёне – узарана каля 80% да патрэбных  1300 га. Больш за 200 га на сваім МТЗ-1221 узараў Аляксандр Місюкевіч. Больш на такім трактары ў раёне  пакуль не ўзараў ніхто.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.