9 мінут, якія зверглі “Ліду”

Мяч

«Слонім» — «Ліда» – 3:1

18 кастрычніка, стадыён «Юнацтва», сонечна, 300 гледачоў. Пачатак у 15 гадзін.
Суддзі: Шымусік, Кавалёў (абодва – Асіповічы), Сладзінскі (Баранавічы).
Інспектар: Грышчанка (Брэст).
«Слонім»: Мялік, Палазнік, Жукаў, Харытановіч, Ушакоў, Герасімчык (Халадкоў, 78), Каленік, Мішкель (Падрэцкі, 90+3), Шуляк (Грыгароўскі, 72), Плясуноў, Красій.
«Ліда»: Грэмза, Голубеў (Ярмантовіч, 46), Арам Абд Альмаджыд, Дабравольскі, Каратай, Дубатоўка, Хадыка (Тарашчык, 62), Пятроў, Татарнікаў, Дземідовіч (Хаданкоў, 54), Шрэйтар.
Папярэджанні: Ушакоў, Хадыка, Шрэйтар, Палазнік, Татарнікаў, Дабравольскі.
Галы: Ушакоў (30), Красій (36), Жукаў (39), Татарнікаў (70 – з пенальці).
У першай палове першага тайма каманды гулялі практычна без варот, хіба што аднойчы ля варот Мяліка запажарыла, аднак слонімцы адбіліся. На 29-й мінуце госці зноў правялі вострую атаку, нанеслі некалькі ўдараў у сутычцы ля варот, бліжэй за ўсіх да мэты быў Каратай, але і на гэты раз абарона выстаяла і кінула ў атаку сваіх нападаючых. Далёкі ўдар Ушакова застаў Грэмзу знянацку, варатар на імгненне «згубіў» вароты і мяч уляцеў у верхні вугал варот. Пройдзе дзевяць мінут і лік на табло ўжо будзе — 3:0.
І абодва мячы ўляцяць у вароты лідчан пасля розыгрышу стандартаў. Спачатку пасля падачы ад вуглавога флажка мяч трапляе да Ушакова, той б’е, і ў штрафной удала падстаўляецца пад мяч абаронца Красій – 2:0. А пасля падачы вуглавога справа, другі высакарослы цэнтральны абаронца Жукаў галавой скіроўвае мяч у сетку. Гульня, практычна, была зроблена.
У другім тайме лідчане спахапіліся, пайшлі ў атаку, праўда, гаспадарам поля ўдавалася гасіць атакі саперніка яшчэ на подступах да штрафной. Толькі на 70-й мінуце за гульню рукой у сваёй штрафной суддзя ўказаў слонімцам на «кропку». Экс-слонімец Татарнікаў не прамахнуўся – 1:3 (Дарэчы, Татарнікаў і Ушакоў сталі лепшымі ігракамі матча і атрымалі прызы ад гандлёвага прадпрыемства «Світанак»). Да канца матча сапернікі хоць і мелі мінімум небяспечных момантаў, але паразіць вароты больш не змаглі.
Наступны матч «Слонім» правядзе на выездзе 25 кастрычніка з «Хваляй» у Пінску.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.