Кукурузнай справы майстры

++++IMG_9618

Набліжаецца да завяршэння ўборка кукурузы. Засталося ўбраць яе ў раёне прыкладна на тысячы гектараў на сілас і столькі ж на зерне. Ураджай зерня сёлета не парадаваў, толькі ў СВК імя Дзяржынскага ўраджайнасць 70,6 цэнтнера з гектара, прыкладна такая ж, якой была ў мінулым годзе сярэдняя па раёну. Невыпадкова ў гэтай гаспадарцы працуе і лідар раённага спаборніцтва сярод механізатараў – Міхаіл Буцько, які намалаціў 370 тон зерня, за што і ўзнагароджаны Ганаровай граматай і грашовай прэміяй райкама прафсаюза работнікаў аграпрама.
Такой жа ўзнагароды ўдастоены і механізатар СВК «Драпава» Аляксей Аляксейчык, які нарыхтаваў больш за 11 тысяч тон кукурузнай масы.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.