Магазін крокавай даступнасці

++++++IMG_2084

У Слоніме на скрыжаванні вуліц Савецкая і Васі Крайняга адкрыты прадуктовы
магазін “Перекресток” (ААТ «Белая ромашка»).
Адкрываючы новую гандлёвую кропку, старшыня райвыканкама Алег Таргонскі падкрэсліў,
што ў горадзе ў бліжэйшы час адкрыюцца два буйныя магазіны “Еўраопт”, аднак магазін
“Перекресток” не менш важны, хоць па плошчы ён значна ўступае супермаркетам, — гэты
магазін, дзе ёць практычна ўсё з прадуктаў — у крокавай даступнасці. Не кожны сёння мо-
жа даехаць да вялікіх магазінаў.
Сапраўды, гандлёвае таварыства “Белая ромашка” зрабіла добры падарунак жыхарам
цэнтра горада, дзе блізка ў апошні час не было прадуктовых магазінаў, да бліжэйшых —
сотні метраў. Гэта 31-ы магазін акцыянернага таварыства. Рэканструкцыя памяшкання, дзе
былі раней прыватныя гандлёвыя кропкі, абыйшлася ў мільярд рублёў. Аднак кіраўніцтва
ААТ пайшло на затраты, спадзяючыся ў бойкім месцы максімальна задаволіць патрэбы
пакупнікоў і, натуральна, мець добры прыбытак.

Адкрыццё магазіна было ўрачыстым — з чырвонай стужкай, ганаровымі гасцямі, музыкай. Дарэчы, першым пакупніком стаў старшыня райвыканкама. Ён прайшоў па ўсіх аддзелах магазіна, запоўніў карзіну прадуктамі. І атрымаў падарункі. Дарэчы, падарункі былі  ўстаноўлены для першых ста пакупнікоў і для тых, хто купіць у каўбасным аддзеле прадуктаў  больш чым на 100 тысяч рублёў. У дзень адкрыцця магазіна дэгустацыю сваёй прадукцыі правялі мясакамбінат, хлебазавод, завод малочных прадуктаў і вінзавод.
Пасля ўрачыстага адкрыцця магазін запоўнілі шматлікія пакупнікі. І яны пераканаліся: і асартымент прадуктаў, і цэны на іх — такія ж “блізкія” да пакупніка, як і сам магазін. Так што, калі вы  стаіце на скрыжаванні і думаеце, куды пайсці па пакупкі, “Перекресток” вас не расчаруе.

Васіль АФАНАСІК. 
Фота Марыі СЯРГЕЕВАЙ.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.