На планёрцы ў райвыканкаме

Чакаюць аргвывадаў

Чарговая планёрка пачалася з інфармацыі аб капітальным  рамонце дома ў ваенным гарадку “Вышкі”. Як вядома,  ставілася задача будаўнікам зрабіць дах (заказчык – ЖРЭА,  падрадчык – ТАА “Зодчы”) да 20 кастрычніка. Дах зрабілі не  поўнасцю, што і стала прычынай вострай размовы на планёрцы. Каменціруючы сітуацыю, старшыня райвыканкама  Алег Таргонскі адзначыў безадказнасць службовых асоб,  якія спасылаюцца адзін на другога, шукаючы вінаватых. Тут  жа ўсплыла тэма, якая не мае дачынення да рамонту дома,  але ўскосна прысутнічае. Кіраўнік раёна не раз пераконваецца пасля сустрэч з людзьмі, што ў многіх арганізацыях у  горадзе і на сяле зарплату не зарабляюць, а атрымліваюць.  Адзін працуе – трое глядзяць. Усё гэта нараджае ўтрыманства.  Алег Таргонскі прывёў як станоўчы прыклад арганізацыю  працы ў ДБУ-65, якім кіруе Іван Герман. У гэтай арганізацыі,  калі пачаўся рабочы дзень – работа закіпела. Кожны ведае,  што рабіць і як рабіць.
Што датычыцца рамонту дома, старшыня райвыканкама  даручыў разгледзець дзейнасць службовых асоб, якія маюць дачыненне да гэтага пытання, на пасяджэнні райвыканкама.

25 кастрычніка — раённы суботнік

25 кастрычніка пройдзе раённы суботнік. Працоўныя калектывы, як мяркуецца, будуць працаваць не на рабочых  месцах, а на добраўпарадкаванні горада і вёсак.

абсталяваць аўтобусны прыпынак 

навесамі каля Дома гандлю на Першамайскай вуліцы — такое заданне дадзена адпаведным службам. На ўнясенне  прапаноў праекта дадзен тыдзень.

раённыя “дажынкі” — 15 лістапада

На наступны дзень пасля абласных “Дажынак” плануецца правесці свята працаўнікоў сяла раёна.

ацяпляльны сезон пачаўся

У мінулую суботу жылы сектар пачаў ацяпляцца. Як было сказана на планёрцы, на рэгуліроўку сістэмы ацяплення  спатрэбіцца некалькі дзён.

тэрмін устаноўлены

Да 10 лістапада ў цэнтральнай частцы горада трэба  знесці ўсе “пабудовы-развалюхі”.

дэлегацыя з Латвіі

павінна наведаць Слонім. Чакаецца яе прыезд 26-га кастрычніка. Наогул, тыдзень будзе насычаным на розныя мерапрыемствы: пасяджэнні, канферэнцыі і г.д.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.