На планёрцы ў райвыканкаме

исполком+++

Адказнасць — галоўнае

Чарговая планёрка ў райвыканкаме пачалася з абмеркавання пісьма жыхаркі з вуліцы Віленская, у якім ішла гаворка, што ў дажджы залівае двор. Яшчэ летам тэрыторыю абследавалі і кіраўніцтва ГУП ЖКГ дало адказ, што да 10 кастрычніка гэтага года будзе зроблена водаадвядзенне. Але  за некалькі дзён да вызначанага тэрміну заявіцелю далі новы адказ, што заказаны новы праект і толькі пасля яго  падрыхтоўкі будуць весціся работы.
Вядома, кіраўніка раёна Алега Таргонскага не задаволілі  тлумачэнні дырэктара ГУП ЖКГ. Калі далі слова — трэба  зрабіць усё, каб яго стрымаць. Абяцанкі-цацанкі на карысць  ні ўладзе, ні заявіцелю не ідуць. Старшыня райвыканкама  ўзгадаў і пра дом на “Вышках”, рамонт якога канчаткова пакуль не завяршылі.
На жаль, пакуль не ўсе службовыя асобы ўсвядомілі, што  пытанні, якія на кантролі старшыні райвыканкама, ён давядзе да лагічнага завяршэння. Праўда, калі будзе цяганіна,  будуць і кадравыя аргвынікі. Менавіта такі “працэс” ідзе цяпер на камвольна-прадзільнай фабрыцы, дзе кіраўніцтва  самаўхілілася ад рашэння некаторых праблем на прадпрыемстве.

Сінагога атрымае другое жыццё?

Мэтанакіраваная работа ўлады па пошуку інвестара на  аднаўленне будынка самай буйной і старэйшай у Беларусі  сінагогі дала плён. На планёрцы агучана інфармацыя, што  паступіў зварот ад кіраўніка сталічнага гандлёва-вытворчага  прадпрыемства “Белтран”, якое сумесна з замежнымі партнёрамі-інвестарамі, якія не абыякавыя да яўрэйскай культуры,  гатовы набыць ва ўласнасць будынак былой сінагогі ў Слоніме  (побач з цэнтральным рынкам) і пасля аднаўлення стварыць  тут музей гісторыі яўрэйскай культуры. Старшыня райвыканкама распарадзіўся неадкладна даць адказ на ўсе пытанні,  якія згадваюца ў пісьме магчымага інвестара аднаўлення  былой сінагогі.

Зноў аварыя на калектары

На гэты раз прарвала каналізацыйны калектар на вуліцы  Тапалёвая. Кіраўнік раёна даручыў дырэктару водаканала  прадставіць падрабязную інфармацыю аб стане каналізацыйнай сістэмы горада, каб прыняць рашэнне па яе мадэрнізацыі.

Надвор’е спрыяе

сёлета нашым земляробам. У раёне засталося ўбраць 500  гектараў цукровых буракоў. У буртах складзена 5 тыс. тон  салодкіх карэнняў. Старшыня райвыканкама даручыў прааналізаваць, ці хапае транспарту на вываз буракоў. Пастаўлена задача максімальна паскорыць пад’ём  зябліва, тым больш, што праблема з гаручым вырашана,  яно ёсць ва ўсіх гаспадарках. Кіраўнік запатрабаваў, каб эканамісты разабраліся з налічэннем зарплаты на сяле, асабліва даяркам, бо ёсць скаргі, што яна значна розніцца не толькі з суседнімі раёнамі,  але і паміж гаспадаркамі раёна.

Рознае

На гэтым тыдні на базе хлебазавода павінна прайсці пасяджэнне савета дырэктараў. У час асенніх школьных канікул, якія ідуць, нашы вучні  прымуць удзел у абласных злётах і конкурсах. У фінале  абласнога конкурсу будзе ўдзельнічаць і прыёмная сям’я са  Слоніма.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.