Навуковая канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці”

++++гости1++IMG_0048

+++++гости2++++IMG_0020

У Гродне праходзіла навуковая канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці”, у якой прымалі ўдзел выкладчыкі ВНУ, грамадскія  дзеячы Беларусі, Польшчы, Расіі. Другі дзень канферэнцыі  прысвячаўся культурнай праграме. Удзельнікі канферэнцыі  прыехалі на Слонімшчыну. Іх сустрэлі караваем і песнямі на  мяжы раёна.
А затым было наведванне мясакамбіната. Гасцям паказалі вытворчасць, фізкультурна-аздараўленчы комплекс. За абедам у камбінатаўскай сталовай, асабліва масквічы, нахвальвалі натуральную мясную  прадукцыю. І кожны пажадаў набыць яе. Зрэшты многія пыталі, дзе ў  горадзе можна купіць пражу камвольна-прадзільнай фабрыкі і трыкатажныя вырабы.
У драматычным тэатры гасцям расказалі пра даўнія тэатральныя  традыцыі, якіх няма ні ў адным райцэнтры рэспублікі. Намеснік старшыні  райвыканкама Сяргей Юшкевіч, выступаючы перад гасцямі, падкрэсліў,  што ў нас ёсць усе падставы ўмацоўваць перш за ўсё культурныя добрасуседскія адносіны. Нам ёсць што паказаць, ёсць чым падзяліцца, ёсць  што пераняць. Пасля прагляду фільма аб Слоніме дэлегацыя накіравалася ў Жыровіцы — цэнтр Беларускага Праваслаўя.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.