Пра карупцыю, пажары і музычны фантан

Інфармацыйная група на чале са  старшынёй райвыканкама Алегам  Таргонскім сустрэлася з педкалектывам СШ № 8. Галоўная тэма для інфармавання — аб стане і прымаемых  мерах па  супрацьдзеянню карупцыі ў Гродзенскай вобласці і Слонімскім  раёне (матэрыял па тэме публікаваўся ў папярэднім нумары “СВ”). Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь  Ала Сопікава дапоўніла выступленне начальніка райаддзела міліцыі Валерыя Раманчука і расказала аб зменах у заканадаўстве па барацьбе з карупцыяй.
Абмяркоўваліся на сустрэчы сацыяльныя праблемы і стан з пажарнай сітуацыяй у раёне. Як і па ўсёй рэспубліцы,  у нас не абыходзіцца, на жаль, без вогненнай стыхіі, у якой сёлета загінулі 6 чалавек. І ў большасці выпадкаў прычынай  трагедый сталі віно і цыгарэта. Безумоўна, заўсёды асаблівую цікавасць аўдыторыі выклікае выступленне  старшыні райвыканкама Алега Таргонскага і яго адказы на пытанні з залы. Алег  Мечыслававіч расказаў пра падрыхтоўку да абласных “Дажынак”, якія, як вядома, пройдуць 14 лістапада, пра тое, што  фантаны на галоўнай плошчы вясной  будуць “музычнымі”. У дзень “Дажынак”  урачыстасць плануецца пачаць з 10 гадзін раніцы, доўжыцца яна будзе да 22  гадзін з каляровым светлавым шоу. Галоўная сцэна будзе ўстаноўлена каля  будынка цэнтра занятасці, запрашаюцца  на свята вядомыя беларускія артысты.
Ушанаванне герояў жніва пройдзе ў Цэнтры культуры і адпачынку (РДК). Кіраўнік раёна коратка расказаў пра  развіццё эканомікі, адзначыў, што вядуцца пошукі інвестара (ідуць перамовы і  з замежнымі партнёрамі) па будаўніцтву  ў нашым раёне буйнога свінаводчага  комплекса. На некаторыя пытанні з залы кіраўнік  групы даў адказы адразу, на некаторыя  пасля дэталёвага разгляду паабяцаў адказаць пісьмова.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.