СВае навіны

ГОРОД+++

Успомнім сваіх дзядоў

Сёлета практычна ў адзін дзень сваіх продкаў будуць  памінаць вернікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій. У  праваслаўных 1 лістапада — Дзмітрыеўская бацькоўская  памінальная субота, у каталікоў 1 лістапада — Усіх Святых  і 2 лістапада — Успамін усіх памерлых вернікаў. Да таго ж  2 лістапада — Дзень памяці, які адзначаецца на дзяржаўным  узроўні.
У цэрквах і касцёлах у гэтыя дні будуць узносіцца  малітвы за спачылых, на могілках пройдзе асвячэнне магіл  святарамі. У прыватнасці, як паведамілі нам са Слонімскага  Спаса-Праабражэнскага сабора, тут усяночная з паніхідай  пройдзе напярэдадні, 31 кастрычніка, у 17 гадзін. 1  лістапада ў 7 гадзін раніцы храм запрашае малітоўна памянуць памерлых родзічаў на Божай літургіі. У гэты ж дзень,  1 лістапада, з 10 гадзін пачнецца асвячэнне магіл на  могілках па вуліцы Ружанскай, у 12 гадзін — на могілках  па вуліцы Чырвоных партызан, таксама апоўдні — на  Чапялёўскіх могілках.

Алена АФАНАСІК.

У час асенніх канікул 

Больш за трыста школьнікаў знаходзяцца зараз у прышкольных аздараўленчых лагерах. На час асенніх канікул  вучняў прынялі дзевяць школ, у тым ліку, і дзве – дзіцячаспартыўныя. У юных гаспадароў лагераў зараз жыццё насычана цікавымі сумеснымі мерапрыемствамі: сустрэчамі,  конкурсамі, спаборніцтвамі і забаўляльнымі праграмамі.
Нездарма ж лічыцца, што можна найлепш адпачыць,  змяніўшы род заняткаў.

Майстар-класад Жанны Гундар

падрыхтаваны для тых дзяцей, якія адпачываюць зараз у “Зубраняці”. На рахунку вопытнага харэографа са Слоніма  дзясяткі, а, магчыма, і сотні выпускнікоў другой сярэдняй  школы, якія авалодалі танцавальным майстэрствам ва ўзорным танцавальным калектыве “Золак”, якім Жанна  Мікалаеўна кіруе шмат гадоў.

Наш лепшы чытальнік – Кацярына Чыгрын

прыме ўдзел у абласным конкурсе выканаўцаў размоўнага жанру. Пастаянная вядучая канцэртных праграм ДК МДЦ часта і паспяхова чытае са сцэны вершы. На конкурс яна падрыхтавала байку Ядвігіна Ш. “Важная фіга”.

Первый шаг в науку

В октябре в Доме межцерковного общения «Кинония» прошли международные научные Лавришевские чтения.
Организатором конференции выступал Белорусский  государственный технологический университет при поддержке Лавришевского монастыря. В научном форуме  приняли участие ученые из Беларуси, России, Украины и  Литвы, а в их числе и ученица СШ № 2 Слонима Вера Данилевич.
На конференции были озвучены ранее не опубликованные сведения из истории Елисеевского монастыря и  православной Беларуси в целом.  По итогам международной конференции планируется издание сборника, в который войдут и выступления  слонимчан – Веры Данилевич и ее педагога Ирины Радецкой.

Анна ЦИВИНСКАЯ.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.