Ушаноўвалі мам

++++мэр+++++Img_9475

Пад Пакровам Багародзіцы адзначаецца Дзень маці. Мама – самае дарагое слова на свеце, мама – самы блізкі чалавек на  зямлі. Мама – выток жыцця. Нават самымі  цёплымі словамі не магчыма апісаць, якая  найвялікшая святыня хаваецца ў вобразе мамы. Як хочацца, каб вокны матулінага дома  свяціліся як мага даўжэй. Але час нам не падуладны. Як не падуладна згасанню матуліна  любоў да дзяцей.
У Дзень маці старшыні райвыканкама Алег  Таргонскі і райсавета дэпутатаў Сяргей Рагозік  прымалі жанчын-мам. За святочным сталом разам  з кіраўнікамі раёна сабраліся два дзясяткі матуль.  Што ні імя, дык выклікае гордасць: поўны кавалер  ордэна Працоўнай Славы Любоў Казлоўская, мама дзесяцярых дзяцей Ірына Ліпартэліані, прыёмная мама вялікай сям’і Вольга Рудкоўская і  многія другія. У гэты дзень у зале ліўся паток самых пяшчотных слоў, цёплых віншаванняў. Самадзейныя артысты з Сянькоўшчыны ўслаўлялі  мам песнямі. Былі кветкі, былі падарункі ад мясцовай улады.
Але галоўны падарунак для чалавека – мама.  Якое шчасце, калі яна побач з табой!

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.