Выстаялі і… і перамаглі

++++IMG_9099

4 кастрычніка, стадыён «Юнацтва», сонечна, 850 гледачоў. Пачатак у 15 гадзін.
Суддзі: М. Лаўскі, А. Сакун, В. Сакун (усе – Гомель).
Інспектар: Чэрнік (Лунна).
«Слонім»: Мялік, Палазнік, Снапко, Харытановіч (Юзвовіч, 83), Грыгароўскі, Ушакоў (Каленік, 61), Герасімчык (Халадкоў, 65), Плясуноў, Давідовіч (Падрэцкі, 72), Красій, Шуляк.
«Гарадзея»: Скіндзерыс, Усеня, Чалей (Патоцкі, 60), Тарасенка, Мальцаў, Лебедзеў, Мартынец, Дзенісевіч (Дзямешка, 66), Сашчэка (Крот, 79), Цевераў (Марозаў, 60), Сарока.
Папярэджанні: Давідовіч, Халадкоў, Грыгароўскі, Шуляк.
Гол: Герасімчык (10).
У планы «цукровых хлопцаў» (асноўны спонсар каманды – цукровы завод) ніяк не ўваходзіла зведаць горыч паражэння ад аўтсайдара. Каманда ў тройцы лідараў чэмпіянату, у яе складзе нямала ігракоў, якія былі на відных ролях у вышэйшай лізе, другія ўдала гуляюць за маладзёжную зборную краіны.
Гульня паказала, што госці, безумоўна, больш майстэравітыя за слонімцаў, але ў футболе за гэта тры ачкі не даюць, нават калі ты амаль увесь матч атакуеш. Ачкі прыносяць галы.
Лёс матча практычна вырашыўся ў яго дэбюце. На 10-й мінуце госці правялі вострую атаку, але ўдар нападаючага парыруе Мялік. І тут жа следуе контратака гаспадароў поля і спрацоўвае ў чарговы раз прынцып: не забіваеш ты, забіваюць табе. Шуляк ад вуглавога фланга нацэленым пасам знайшоў у штрафной Герасімчыка і Алегу засталося без праблем скіраваць мяч у практычна пусты вугал варот. Госці спахапіліся і пайшлі наперад. Практычна да канца матча гульня ў асноўным ішла на палавіне поля «Слоніма», хіба што ў канцы першага тайма гаспадары поля мелі шанц падвоіць перавагу ў ліку. Шматлікія атакі гасцей, дзеля справядлівасці, асаблівага эфекту не мелі і камбінацыйнасцю не вызначаліся. Хаця ля варот Мяліка раз-пораз «пажарыла». Як мінімум тройчы галкіпер згуляў вельмі надзейна, аднойчы ўдар гарадзейца прыняла на сябе перакладзіна. Слонімцы адбіваліся самааддана. І выстаялі. А забіўшы гол – перамаглі.
Лепшымі ігракамі матча сталі Герасімчык і Мальцаў. Ім дасталіся падарункі ад райспажыўтаварыства. Дарэчы, Мальцаў нядаўна стаў бацькам. А дачушку яму падарыла жонка-сланімчанка.
Наступны матч «Слонім» правядзе на выездзе 11 кастрычніка з лідарам – «Славіяй-Мазыр”.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.