За крок да 120-ці годдзя

+++++1++ВОДОКАНАЛ

++++++++ВОДОКАНАЛ

Крыніцы Панасоўскіх гор сталі першымі “калодзежамі”, з якіх па  чыгунных трубах пайшла ў дамы слонімцаў пітная вада. Ініцыятарам  і непасрэдным выканаўцам праекта першага водаправода Слоніма  стаў мешчанін Гірша Куніца. Адбылася гэта значная падзея ў 1895  годзе, менавіта з таго часу і пачаўся адлік гісторыі сучаснага  слонімскага водаправода.
23 кастрычніка ААТ “Слонімскі водаканал” адсвяткуе свой 119-ты дзень нараджэння. За больш чым стагадовую гісторыю напружанай работы, прадпрыемства мадэрнізавала сотні кіламетраў  водаправодных сетак, павысіла надзейнасць водазабеспячэння ў  нашым горадзе і забяспечыла камунальны камфорт яго жыхарам.
Амаль уся гісторыя слонімскага водаправода – гэта гісторыя  будаўніцтва, пашырэння, спроба трапіць у адзін з горадам тэмп  развіцця. Сучасныя сістэмы водазабеспячэння і каналізацыі Слоніма  – гэта найскладанейшыя комплексы ўзаемазлучаных збудаванняў,  якія забяспечваюць забор вады, ачыстку і падачу яе спажыўцам, збор,  транспартаванне, апрацоўку і ўтылізацыю каналізацыйных сцёкаў.  Сёння прадпрыемства прадстаўляе паслугі водазабеспячэння тысячам слонімцаў, гарадскім прадпрыемствам і арганізацыям, забяспечвае устойлівае развіццё горада.
Работы па ўдасканаленню існуючых форм і пошуку новых  метадаў работы ідуць увесь час. За апошныя гады прадпрыемства  дасягнула значных поспехаў: завяршаюцца або набліжаюцца да завяршэння праекты мінулага, закладваюцца планы на будучае.

Асноўная каштоўнасць – якасць вады

Да сваіх асноўных каштоўнасцей  ААТ “Слонімскі водаканал” адносіць  якасць вады, адпаведнасць яе  дзяржаўным стандартам. Не так даўно адбылася знакавая  для горада і прадпрыемства падзея  – у эксплуатацыю была ўведзена  станцыя абезжалезвання вады  (2013 г.). Запуск станцыі дазволіў  палепшыць якасць паслуг водазабеспячэння жыхароў горада. Пасля  запуску станцыі колькасць жалеза  ў падаваемай вадзе стала ніжэй 0,1  міліграма на літр.
Калектыў прыкладае ўсе намаганні, каб жыхары і прадпрыемствы горада атрымлівалі чыстую  ваду. Да слова кажучы, ачышчальныя збудаванні “Слонімскага водаканала” адныя з самых лепшых  у Беларусі па якасці ачышчальных  сцёкавых вод, за што арганізацыя  неаднаразова атрымлівала ўзнагароды рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.

“Падгорная дача” зноў  у цэнтры ўвагі

У 1999 годзе пачалося будаўніцтва новага водазабору, праз  тры гады работы былі замарожаны. Аднавіць стройку стала  магчымым толькі ў 2008 годзе. У  канцы 2011 года была адкрыта  першая чарга новага водазабору  “Падгорная дача”. Цяпер працягваецца будаўніцтва  другой чаргі водазабору “Падгорная  дача”. На дадзены момант выкананы сезонныя работы і добраўпарадкаваны ступені трэцяга пад’ёма,  якія падаюць ваду ў шматпавярховыя дамы, або спажыўцам, якія  жывуць на ўзгорыстай мясцовасці. Трэба адзначыць, што па выніках  мінулага года праектны аб’ект  “Гаспадарча-пітное водазабеспячэнне г. Слоніма. Водазабор  “Падгорная дача” заняў першае  месца ў конкурсе-аглядзе на лепшы  праектны аб’ект. Конкурс штогод  праводзіцца Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

Водаправодная сетка пашыраецца

Сёлета заменены напорны каналізацыйны калектар па вул. 8 Сакавіка, пракладзены водаправод па  вул. Брэсцкая, пракладзены водаправод і каналізацыйныя сеткі па  вул. К. Маркса, вядуцца работы па  пракладцы водаправода і каналізацыі па вул. Тутарынава, праведзена  закальцоўка водаправода вул. Чырвонаармейская і Вясенняя. Праведзены работы па рэканструкцыі ўпарадкаванасці дваровых  тэрыторый квартала шматкватэрнай жылой забудовы па вул. Брэсцкая. Пабудаваны водаправодная і  каналізацыйныя сеткі да будынка  дыягнастычнай станцыі філіяла УП  “Белтэхагляд” па вул. Чырвонаармейская.

Праект года – вытворчасць бутыліраванай вады

Аднак самая значная падзея  гэтага года – рэалізацыя новага камерцыйнага праекта – адкрыццё  цэха па разліву бутыліраванай  вады. На цяперашні час  падыходзіць да заканчэння  будаўніцтва цэха, манціруецца абсталяванне. Пры выпуску вады за аснову бярэцца тая ж халодная  вада, што і падаецца ў горад.  Ачышчальная сістэма даволі  добрая, таму не спатрэбілася ніякага бурэння новых  свідравін і будаўніцтва спецыяльных памяшканняў  (лінія размясціцца ў адным з  існуючых). Пачатак выпуска водаканалам уласнай пітной  бутыліраванай вады – адзін  з важных крокаў у справе рэалізацыі праграмы якаснага пітнога водазабеспячэння слонімцаў.
Так што ў хуткім часе можна будзе пакаштаваць новы прадукт ад  Слонімскага водаканала.

Уласная  трэніровачная база

На базе водаканала пабудаваны  навучальна-трэніровачны палігон,  які адзін у адзін паўтарае абсталяванне, з якім слесару-рамонтніку,  зваршчыку альбо электрыку даводзіцца сутыкацца штодзённа. Размешчаныя на палігоне “турнікі” дапамогуць адвастрыць майстэрства па ўхіленню непаладак на  каналізацыйнай лініі, ліквідаваць  парыў на водаправодзе, выканаць  зварку і г.д. У гэтай справе без  трэніровачных заняткаў не абыйсціся: усе гэтыя работы водаканальцы  па абавязку службы выконваюць  кожны дзень, і ад узроўню  падрыхтоўкі кожнага з іх будзе залежыць якасць і хуткасць ліквідацыі  аварыі. На трэнажорах, размешчаных на  навучальна-трэніровачным палігоне таксама можна вывучаць перадавыя метады выканання работ і  выкарыстання сучаснага абсталявання.

Што за радком звароту

Вядома, здараюцца і нараканні  на работу водаправода, каналізацыі, на ўсе звароты работнікі водаканала рэагуюць аператыўна і як  мага хутчэй імкнуцца вырашыць  праблемы. Так, за 2014 год у ААТ “Слонімскі водаканал” паступіла 1198 заявак  ад грамадзян і прадпрыемстваў. З  іх па цэху водазабеспячэння  паступіла 726 заявак. Усе заяўкі па  ліквідацыі парываў водаправода   выкананы. Звяртаецца насельніцтва са  скаргамі на слабы ціск і адсутнасць  вады. Самая вялікая колькасць зваротаў – на якасць вады, за мінулы  год такіх зваротаў было больш за  400. На жаль, пакуль не ва ўсіх  мікрараёнах горада пракладзены  сучасныя водаправоды, і нават якасная вада праз іх да кранаў у  кватэрах якаснай дайсці пакуль не  можа.
Аказана больш за дзвесце платных паслуг насельніцтву на суму  амаль 217 млн. рублёў. Юрыдычныя асобы ў гэтым годзе  звярталіся ў водаканал 45 разоў, ім  таксама была аказана дапамога.  Праведзена добраўпарадкаванне тэрыторый пасля ліквідацыі  прарываў на водаправодах і каналізацыйных сетках. Самастойна выяўлены дэфекты  на 42 назіральных калодзежах. Усе  калодзежы былі адрамантаваны.

Узаемаадносіны  чалавека і вады – на музейных стэндах

Узаемаадносіны чалавека і вады  маюць доўгую гісторыю. Кіраўніцтва  водаканала, зацікаўлена ў зберажэнні гісторыі, традыцый, дасягненняў, імёнаў былых работнікаў, у  свой час вырашыла падрабязна расказаць слонімцам аб гэтых адносінах. Амаль пятнаццаць гадоў працуе музей прадпрыемства. Ён стаў  схронам для мноства артэфактаў,  дакументаў, работа па напаўненню  яго стэндаў і збору матэрыялаў працягваецца і да сённяшняга часу. У музеі прадстаўлена гісторыя развіцця Слонімскага водаправода  з моманту яго ўзнікнення ў кастрычніку 1895 года да сённяшняга дня.  У фондах захоўваецца больш за 90  экспанатаў і дакументаў, дзякуючы  якім можна прасачыць шлях станаўлення і развіцця арганізацыі. У  залах музея аформлены стэнды,  прысвечаныя лепшым работнікам,  ветэранам вытворчасці, удзельнікам  і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Ёсць свая Дошка гонару, альбом  выдатных спраў прадпрыемства,  кніга водгукаў ганаровых гасцей. Музей з’яўляецца асветніцкім  цэнтрам, ён заўсёды адкрыты для  работнікаў прадпрыемства, яго  шматлікіх гасцей і навучэнцаў  вучэбных устаноў горада. У кнізе водгукаў свае ўражанні  пакінулі міністры жыллёва-камунальнай  гаспадаркі,  прадстаўнікі дэлегацый гарадоў-пабрацімаў, прадстаўнікі дальняга  замежжа і іншых. Цэнтральнае месца ў музеі займае сцяг прадпрыемства, фірменны  лагатып, кодэкс гонару работнікаў  прадпрыемства.  Важным элементам стылю таварыства з’яўляецца гімн водаканала горада Слоніма. Адна з асноўных мэт гэтай творчай працы – жаданне згуртаваць калектыў і павысіць матываванасць работнікаў,  выкарыстоўванне гімна у якасці  гукавога суправаджэння знакавых  мерапрыемстваў і святаў, падкрэслівае важнасць падзеі.

Калектыў

Кіруе прадпрыемствам Васіль Васільевіч Шкодаў. За гады існавання “Слонімскага водаканала” тут  склаўся калектыў высокапрафесійных, адданых сваёй справе спецыялістаў – рабочых, майстроў, інжынерна-тэхнічных работнікаў, кіраўнікоў. У калектыве існуюць выдатныя традыцыі, многа працоўных  дынастый і людзей, чый працоўны  стаж вымяраецца дзесяцігоддзямі.  Даваць гораду, не зважаючы ні на  якія акалічнасці, чыстую ваду – стала няпісаным кодэксам прафесійнага гонару работнікаў “Слонімскага водаканала”. Пры арганізацыі створаны і дзейнічаюць “пярвічкі” грамадскай арганізацыі “Белая Русь”, БРСМ, штогод лічбы ўдзельнікаў арганізацый  растуць.
Работнікі адстойваюць гонар  прадпрыемства ў шматлікіх спартыўных, забаўляльных, музычных  мерапрыемствах.

Планы і перспектывы

Будучы год у ААТ “Слонімскі водаканал” – юбілейны. Калектыў  рыхтуецца адсвяткаваць 120-ці гадовы юбілей прадпрыемства.  Большасці эксплуатуемых на  сённяшні час гарадскіх каналізацыйных комплексаў і ачышчальных  збудаванняў патрэбна рэканструкцыя, так як некаторыя з іх пабудаваны даўно і не ў поўнай меры адпавядаюць сучасным патрабаванням. Таму ў планы на будучы год  адным з асноўных пунктаў уваходзіць рэканструкцыя ачышчальных  збудаванняў. Прыярытэтным праектам па-ранейшаму застаецца завяршэнне  будаўніцтва водазабора “Падгорная  дача”.
Плануецца пачаць рэалізацыю  праекта па будаўніцтву біягазавага  комплексу з выкарыстаннем у якасці сыравіны адходаў сцёкавых вод,  трэба дадаць, што біягазавыя комплексы дазваляюць выпрацоўваць  электраэнергію з біягаза, які атрымліваецца пры бражэнні арганічных адходаў.

Кацярына ВЕСЯЛУХА.
Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.