Цэнтральная бібліятэка адзначыць свой юбілей

библиотека

Сёлета Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Коласа споўнілася 70 гадоў з дня заснавання. Святочная ўрачыстасць з нагоды юбілейнай даты адбудзецца 28 лістапада ў 15 гадзін.

Бібліятэка чакае ў госці ўнучку Якуба Коласа Веру Міцкевіч, з якой даўно сябруе. Дарэчы, Вера Данілаўна нядаўна выдала кнігу “І бачу пройдзеныя далі”, у якой сабраны лісты Я. Коласа і яго жонкі да старшага сына Данілы Канстанцінавіча. Тут жа змешчаны лісты сына да бацькоў, нататкі сваякоў песняра. Многія матэрыялы ў кнізе друкуюца ўпершыню. Падчас юбілейнай урачыстасці адбудзецца прэзентацыя навінкі. І не толькі. У праграме — святочная гасцёўня “Скарбніца духоўнасці і мудрасці”; экскурсія ў музей беларускай кнігі, які дзейнічае ў бібліятэцы; розныя выставы, у тым ліку выстаўка карцін-вышыванак Валянціны Бондар і шмат чаго іншага.

На ўрачыстасць запрошаны ветэраны бібліятэкі, яе спонсары, самыя актыўныя чытачы і самыя шчодрыя, якія найбольш падарылі бібліятэцы кніг.

Алена АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.