На планёрцы ў райвыканкаме

исполком+++

Сельскія кантрасты

Як было сказана на планёрцы, на гэтым тыдні земляробы  павінны завяршыць уборку цукровых буракоў. Працягваецца,  але не належнымі тэмпамі пад’ём зябліва. У гаспадарках ёсць  40 энерганасычаных трактараў, а арэцца штодня прыкладна  340-370 га (гэта па сілах 20 здатным трактарыстам). Значыць,  арганізацыя працы дрэнная. Дарэчы, на мінулай планёрцы  старшыня райвыканкама Алег Таргонскі даручыў разабрацца  з аплатай працы даярак і расходам гаручага на энерганасычаных трактарах. Кантрасты ўражваюць. Аплата працы даярак за цэнтнер малака ў гаспадарках раёна розніцца ў разы,  таксама і расход паліва. На многіх фермах колькасць кадраў  ніяк не спрыяе эфектыўнай рабоце. Кіраўнік раёна прывёў прыклад Сасноўскай фермы, дзе менш за 200 галоў жывёлы,  а працуе на ферме ажно 14 чалавек. Старшыня райвыканкама даручыў падначаленым на гэтым тыдні падвесці вынікі работы па навядзенню парадку  на зямлі. Ва ўнісон тэме прагучала інфармацыя аб  неабходнасці разгляду на пасяджэнні райвыканкама пытання эфектыўнага выкарыстання фермерамі зямлі і водных  аб’ектаў.

Запушчан кацёл

Намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Кот далажыў  на планёрцы, што з запускам асноўнага катла практычна  адноўлена пасля падзення коміна кацельня камвольна-прадзільнай фабрыкі.

“Дажыначныя” аб’екты

на стадыі ўвядзення іх у строй. Сёння, у сераду, практычна  завяршаюцца работы па будаўніцтву плошчы перад Домам  Саветаў. Да канца тыдня павінны быць завершаны асноўныя  работы на іншых аб’ектах. Старшыня райвыканкама даручыў  абнавіць усе знакі на ўездах у горад. Нямала крытычных стрэл паляцела ў адрас кіраўніцтва  ДРБУ-191 – вельмі ўжо марудна кладзецца новы асфальт  на дарозе каля Дзеравянчыц.

Урачыстыя сходы

Гэты тыдзень багаты на мерапрыемствы і сустрэчы. Сёння ў драматычным тэатры пройдзе ўшанаванне  ветэранаў органаў унутраных спраў. 6 лістапада ў драмтэатры адбудзецца ўрачысты сход з  нагоды Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Прыватнік працуе на страты?

На планёрцы агучана інфармацыя, што ў раёне 19 прыватных арганізацый – стратныя. Калі ў адной страты 5  млрд. руб. і яна наўрад ці да канца года выйдзе на прыбытак, дык у 11 арганізацый страты складаюць ад 2… да  60 млн. руб. Старшыня райвыканкама даручыў адпаведным службам разабрацца ў “метадах гаспадарання” такіх  арганізацый.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.