На планёрцы ў райвыканкаме

исполком+++

Сельскія справы

Як было адзначана на планёрцы, з першымі маразамі практычна спыняюцца палявыя работы. Хоць за мінулы тыдзень удалося падняць яшчэ 2000 гектараў зябліва, тым не менш у РУСП “Пераможац” узарана яго толькі палавіна, 60% – у СВК “Міжэвічы” і РУСП “Новадзявяткавічы”. І гэта пры тым, што ў “Новадзявяткавічах” вельмі дапамаглі араць спецыялісты беларуска-дацкай фірмы “БелДан”. Менавіта гэтая фірма і павінна распачаць на землях РУСП “Новадзявяткавічы” будаўніцтва двух буйных свінаводчых комплексаў. Землеўпарадкавальнай службе раёна пастаўлена задача хутчэй выдзеліць зямлю пад будаўніцтва і абслугоўванне комплексаў. Для гэтых мэт неабходна 5000 га зямлі (пад будоўлю і вытворчасць кармоў). Землі гэтыя размяшчаюцца на паўднёвым захадзе РУСП «Новадзявяткавічы» паміж Грыўдай, Міжэвічамі і Мізгірамі.
На жаль, нялёгка ідзе выдача зарплаты ў сельскагаспадарчых калектывах. Асноўныя крыніцы фінансавання – ААТ “Слонімскі мясакамбінат” і ААТ “Шчучынскі масласырзавод” вытворчы цэх “Слонім”. Даўгі сельгасвытворцаў раёна масласырзаводу за апошні час выраслі яшчэ на 3 млрд. рублёў.
Дарэчы, спецыяльная камісія высветліла, як налічваецца зарплата ў гаспадарках і прыйшла да высновы, што з 15,9 млрд. рублёў 900 млн. рублёў налічана не па заслугах – атрыманая прадукцыя не цягне на прэміі.

Паўкіламетра труб

на замену старога каналізацыйнага калектара ў раёне вуліцы Гогаля набыло ААТ “Слонімскі водаканал” і гатова іх пракладваць. На гэтым калектары здарыўся чарговы парыў.

Юбілеі, фестывалі

Як было сказана на планёрцы, сёння, у сераду, у Слоніме ў Цэнтры культуры і адпачынку пройдзе абласны творчы фестываль інвалідаў.
На гэтым тыдні цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Коласа адзначыць 70-гадовы юбілей.

Трывожная сітуацыя

На планёрцы прагучала інфармацыя, што за выхадныя ў рэспубліцы здарыўся 51 пажар, загінула 15 чалавек.

Васіль АФАНАСІК.

0

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.