Сесія раённага Савета дэпутатаў

Ёсць падстава зняць з кантролю

На 4-й сесіі раённага Савета дэпутатаў заслухана інфармацыя аддзела ўнутраных спраў па выкананню рашэння райсавета дэпутатаў ад 25 чэрвеня 2013 года па выкананню Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”. Як далажыў намеснік начальніка аддзела Вадзім Шчурскі, за 10 месяцаў гэтага года ў раёне зарэгістравана 408 злачынстваў – на 119 (29,2%) менш, чым за адпаведны перыяд летась. Створаны і дзейнічаюць 12 грамадскіх пунктаў правапарадку, 18 добраахвотных дружын. Сітуацыя ў раёне ў цэлым падкантрольная праваахоўным органам, што і дало падставу зняць рашэнне з кантролю. У той жа час падкрэслена, што трэба мэтанакіравана праводзіць работу па ўмацаванню бяспекі на дарогах, па барацьбе з п’янствам і наркаманіяй і іншых напрамках дзейнасці праваахоўных органаў.

Будынак былога дзіцячага садка — “Анастасісу”

Як вядома, работа праваслаўнага цэнтра рэабілітацыі нарка- і алкаголезалежных людзей “Анастасіс” у Сасноўцы дае добры плён. Рашэннем сесіі райсавета дэпутатаў цэнтру для пашырэння матэрыяльнай базы перададзены будынак былога дзіцячага сада ў вёсцы Сасноўка, які доўгі час не выкарыстоўваўся.

Удакладнены паказчыкі бюджэту

У раённы бюджэт паступіла даходаў на 10 млрд. рублёў больш, чым планавалася раней. Гэтыя дадатковыя сродкі размяркоўваюцца на рэканструкцыю інфекцыйнага і тэрапеўтычнага карпусоў райбальніцы, субсідыі аўтапарку № 3 і на іншыя мэты. Да канца года яшчэ магчымы ўдакладненні бюджэту.
На сесіі прыняты рашэнні па некаторых іншых пытаннях.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.