Пра справы сельскія
Чарговая планёрка пачалася з інфармацыі пра справы сялян. У прыватнасці, пра тое, што плануемыя да здачы рэканструіруемыя фермы да 1 снежня здаць у эксплуатацыю не ўдалося – спатрэбілася карэкціроўка праектаў.
Прагучала крытычная інфармацыя ў адрас кіраўніцтва РУСП “Пераможац”. Улады дапамаглі знайсці немалые сродкі на заканчэнне будаўніцтва новага Вербалацкага жывёлагадоўчага комплексу, а кіраўнік гаспадаркі нават не прадставіў своечасова ў банк неабходныя фінансавыя паперы.
Кіраўнік раёна Алег Таргонскі вызначыў тэрмін – тыдзень – для вырашэння фінансавага пытання. Калі не будзе зроблена – паследуюць жорсткія меры рэагавання, аж да кадравых.
Старшыня райвыканкама запатрабаваў больш строга кантраляваць ход рэалізацыі прымаемых рашэнняў. Бескантрольнасць расхалоджвае кадры.
Кіраўнік раёна паставіў задачу – у бліжэйшы час актывізаваць нарыхтоўку арганікі, калійных угнаенняў і назапашванне насення зерневых культур і асабліва бабовых траў.
Перакладваецца калектар
На працягу дзесяці дзён работнікі водаканала павінны памяняць на новы праблемны ўчастак каналізацыйнага калектара, што ідзе ў горад ад кардонна-папяровага завода. Пра будаўнічыя справы на планёрцы гаварылі нямала. Старшыня райвыканкама запатрабаваў актывізаваць рамонт тэрапеўтычнага аддзялення райбальніцы. Будаўніцтва 134-кватэрнага дома павінна завяршыцца ў гэтым месяцы, да 25 снежня павінны быць здадзены дамы ў сельгаскааператывах.
Рознае
Яшчэ раз была ўзнята праблема вахцёраў у інтэрнатах ЖРЭА. Старшыня райвыканкама настойвае на тым, каб інтэрнаты без «вахцёрскага нагляду» не пакідаць, але колькасць вахцёраў і іншага персаналу трэба аптымізаваць і вырашыць пытанне аплаты яго паслуг. Гэта і даручана зрабіць адміністрацыі ЖРЭА. ГУП ЖКГ даручана ўстанавіць цэнтральную ёлку горада і рыхтаваць горад да навагодніх свят. Такая ж задача пастаўлена і кіраўнікам сельвыканкамаў.
“Афіша” тыдня
Сёння ў Цэнтры культуры і адпачынку адзначаць Міжнародны дзень інвалідаў. У чацвер у раёне пройдзе абласны семінар па пытанню захавання культурных каштоўнасцяў. Навасёлкаўская школа адзначыць 50-гадовы юбілей.
Васіль АФАНАСІК.