На планёрцы ў райвыканкаме

исполком+++

Горад рыхтуецца да Новага года

Чарговую планёрку вёў першы намеснік старшыні райвыканкама Васіль Сямёнаў, старшыня райвыканкама знаходзіцца ў водпуску.
На цэнтральнай плошчы Слоніма ўстаноўлена галоўная ёлка горада. Да канца тыдня плануецца пробнае ўключэнне навагодняй ілюмінацыі. Васіль Сямёнаў прапанаваў, каб на гэтым тыдні святочнае ўбранства набылі і іншыя грамадскія месцы, установы, арганізацыі, прадпрыемствы. Пра навагоднюю аздобу сельскіх населеных пунктаў павінны паклапаціцца найперш старшыні сельвыканкамаў.

Чарговая семінар-нарада

па падвядзенню вынікаў работы жывёлагадоўлі раёна пройдзе ў СВК “Дружба-Агра” на гэтым тыдні. Першы намеснік кіраўніка раёна звярнуў увагу на тое, што ў першую чаргу трэба паклапаціцца пра работу з жывёлай, якая ідзе на аднаўленне статку. У РУСП “Новадзявяткавічы”, СВК “Дзераўноўскі” прывагі цялушак далёкія ад патрэбнага. Цяпер кармы ёсць у дастатку — падстаў для малых прываг быць не павінна.

Рознае

Важны клопат сялян — падрыхтоўка да вясны. Як паказаў папярэдні агляд, не ўсюды спяшаюцца з рамонтам тэхнікі. Дарэчы, да 10 снежня павінны падвесці вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшы машынны двор.
Як прагучала на планёрцы, запланаваны да здачы ў гэтым годзе тры рэканструіруемыя фермы (Забулле, Хадзявічы, Ягнешчыцы) і жывёлагадоўчы комплекс у Вербалатах.
На будуемым 134-кватэрным доме на праспекце Незалежнасці марудна ідзе мантаж сантэхнікі, але дом уступіць у строй да Новага года.
На планёрцы востра пастаўлена пытанне абавязковай аплаты за энерганосьбіты. Гэта датычыцца найперш сельгаспрадпрыемстваў.

Васіль АФАНАСІК. 

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.