На планёрцы ў райвыканкаме

исполком+++

Не хапае элементарнага кантролю

Абмяркоўваючы справы сялян, старшыня райвыканкама Алег Таргонскі акцэнтаваў увагу на якасці малака. Інакш, як  элементарнай бескантрольнасцю спецыялістаў за захаваннем тэхналогіі вытворчасці малака, нельга растлумачыць  той факт, што ў СВК “Міжэвічы” прадаецца нізкім першым  сортам 84% малака, у СВК “Васілевічы” – 77%, у СВК “Дзераўноўскі” усё малако ідзе першым сортам. У гэтых гаспадарках сярэднясутачны надой малака ад каровы 8-10 літраў, ды яшчэ на нізкасортнасці прадукцыі губляюцца вялікія грошы. Бо, як вядома, цана на малако вышэйшага сорту і “экстра” значна большая.
Турбуе і праблема арганікі. Колькасць жывёлы ў параўнанні з мінулым годам не зменшылася, а назапашана ўгнаенняў  на 5 тысяч тон менш. Між тым, арганіка – практычна бясплатны і самы надзейны сродак для павышэння ўрадлівасці палёў. Бо тыя ж мінеральныя ўгнаенні хоць і добра сілкуюць  расліны, але і добра апустошваюць грамадскую касу.
Кіраўнік раёна Алег Таргонскі абавязаў падначаленых  разабрацца з кадрамі спецыялістаў на сяле, далёка не ўсе  спраўляюцца са сваімі абавязкамі. Пры гэтым Алег Таргонскі прывёў як станоўчы факт работу быткамбіната, дзе са зменай кіраўніка арганізацыя  запрацавала без страт, хоць па-ранейшаму там праблем многа, але, як кажуць, ужо бачна святло ў канцы тунэля.

Знаходзяць альтэрнатыву

ААТ “Слонімскі кардонна-папяровы завод “Альбярцін” завязаны са збытам прадукцыі на Расіі. Абвал расійскага рубля балюча ўдарыў па эканоміцы прадпрыемства. Партнёры  не захацелі прадоўжыць кантракты, узгадніўшы іх з курсам еўра. Але на заводзе інтэнсіўна сталі шукаць рынкі збыту ў  Сербіі, Македоніі і Польшчы. І альтэрнатыву расійскаму рынку знайшлі, што было адзначана на планёрцы.

А дзе прадукцыя айчынная?

Чытачы, мабыць, чулі, што ў Слоніме закрыты магазін  “5-ты элемент”. Найперш з-за таго, што ў ім не вытрымліваўся асартымент беларускіх тавараў. Кіраўнік раёна абавязаў  работнікаў выканкама трымаць на пастаянным кантролі  асартымент тавараў у гандлі. На сёння ў нашых магазінах  рэалізуецца 80% тавараў айчыннай вытворчасці. Алег Таргонскі запатрабаваў адследжваць цэнавую палітыку і рэкамендаваў шырэй арганізоўваць пераднавагоднія акцыі са  скідкай цэн на розныя тавары.

Будаўнічыя справы

Абмеркаваны на планёрцы і будаўнічыя справы. Кіраўнік раёна, пабываўшы на будаўніцтве 134-кватэрнага дома, выказаў занепакоенасць, што яго не здадуць у тэрмін, аднак падначаленыя запэўнілі, што дом здадуць своечасова. Марудна ідзе работа і на будаўніцтве будынка суда, лічыць  старшыня райвыканкама. Даручана адпаведным службам узяць гэты аб’ект на асобы кантроль.
Алег Таргонскі незадаволены ходам рамонту тэрапеўтычнага корпуса бальніцы. У працэдурным кабінеце тэмпература апускаецца да 10 градусаў, што недапушчальна.
Кіраўнік раёна запатрабаваў паклікаць на планёрку ўсе зацікаўленыя бакі, каб прыняць рашэнне, якое магло б значна  паскорыць работу.

Ёлка засвеціцца агнямі 24 снежня

На планёрцы вырашана, што 24 снежня ў нашым горадзе пройдзе традыцыйны парад Дзедаў Марозаў і Снягурак.
Пачнецца ён у 15 гадзін 30 мінут. Увечары заззяе агнямі цэнтральная ёлка горада на плошчы перад Домам Саветаў.  Яшчэ чатыры ёлкі (не лічачы тых, што ўстаноўлены каля  прадпрыемстваў) будуць ствараць святочны настрой у  розных мікрараёнах Слоніма.

Васіль АФАНАСІК. 

Один комментарий к заметке “На планёрцы ў райвыканкаме”

  1. Піліп
    19.12.2014 at 13:38 #

    А чего молчите про «партизан», которые расстреляли семью Струповец из д.Якимовичи и других жителей этой деревни

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.