Недапрацоўваем з людзьмі

исполком+++

На чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледжана  пытанне аб выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта  краіны ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 “Аб мерах па ўмацаванню  грамадскай бяспекі і дысцыпліны” па пытаннях папярэджання гібелі і траўматызму людзей пры ўзнікненні пажараў у  Слонімскім раёне і рашэнняў райвыканкама па гэтых пытаннях. У рабоце выканкама прыняў удзел першы намеснік  міністра па надзвычайных сітуацыях Васіль Сцепаненка. У  дакладзе і садакладах адзначана, што прафілактычная работа ў быце, на прадпрыемствах і ў арганізацыях праводзіцца  не малая. І, тым не менш, даводзіцца канстатаваць, што сёлета з пачатку года ў раёне здарыліся 34 пажары, на якіх загінула 6 і траўміраваны адзін чалавек – больш, чым год назад.  Дарэчы, за перыяд з 2009 да 2013 года адбылося 287 пажараў, у агні загінулі 24 чалавекі.
За мінулы год даволі істотна скарацілася агульная колькасць злачынстваў, у тым ліку здзейсненымі непаўналетнімі і раней судзімымі. Аднак па-ранейшаму востра стаіць  праблема п’янства – нават на рабоце не перавяліся аматары спіртнога. Сёлета выяўлена 90 фактаў самагонаварэння. На прымусовае лячэнне ад алкагалізму накіравана каля 50 чалавек. Было б значна больш, але магчымасці лячэбных устаноў абмежаваныя. Цяпер для раёна выдзелена 6  нарадаў і яны, вядома ж, “без кліентаў” не застануцца.  Сёлета выяўлена 9 фактаў атручвання алкаголем: 4 – на  сяле, 5 – у горадзе. Выпівох цяпер няпроста прыцягнуць  да адказнасці за лайдацтва, новы закон аблегчыць гэту  работу.
Выклікае трывогу стан дарожнай дысцыпліны. Хоць колькасць ДТЗ зменшылася, аднак колькасць пацярпелых у  дарожных здарэннях узрасла. У сваім выступленні Васіль Сцепаненка падкрэсліў важнасць разглядаемага пытання. Бяда можа здарыцца з любым  чалавекам нават калі ён не вінаваты. Як паказвае практыка,  пажары, аварыі найчасцей здараюцца з-за дробязяў: нехта  не даглядзеў, нехта не зварыў стык панеляў – у выніку церпяць людзі, гараць дамы, абвальваюцца збудаванні, адбываюцца выкіды шкодных рэчываў. На навядзенне парадку і  дысцыпліны, як правіла, не патрабуюцца вялікія грошы. Узяць тыя ж пажарныя апавяшчальнікі. Іх устаноўка – не нечый  капрыз, не даніна модзе. Цана пажарных апавяшчальнікаў  невялікая, а колькі людзей яны выратавалі. Што можа быць  каштоўней за жыццё. Намеснік міністра ацаніўшы прафілактычную работу  розных структур як зладжаную, пакрытыкаваў як недастатковую работу дэпутатаў рознага ўзроўню, старастаў вёсак, грамадскіх арганізацый – людзі тут, як правіла, паважаныя і да  іх слова лайдакі, выпівохі ды дэбашыры, магчыма, і прыслухаюцца. Падсумоўваючы размову на пасяджэнні выканкама, можна рэзюміраваць – недапрацоўваем з людзьмі, асабліва  ў прафілактычнай рабоце. На ліквідацыю гэтага прабела і  скіравана прынятае выканкамам рашэнне.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.