Падарункі — дзецям, інфармацыя — дарослым

+++IMG_2048

+++IMG_1996

Работнікі цэнтра рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў “Давер’е” — адданыя  вельмі цяжкай рабоце. Для сваіх выхаванцаў яны, здаецца, робяць неверагоднае, каб толькі дзеткі з псіхафізічнымі праблемамі ў здароўі
радаваліся як усе дзеці. Вось і на навагодні ранішнік яны падрыхтавалі  цудоўны сцэнарый. У яго ўпісаліся і шматлікія віншаванні ганаровых гасцей — добрых сяброў, якіх у цэнтра нямала. Сярод іх быў і Мечыслаў  Касцюк, былы старшыня райвыканкама, а цяпер генеральны дырэктар  аддзялення гандлёва-прамысловай Палаты. Мечыслаў Браніслававіч  цёпла павіншаваў дзяцей, а падарункі ім даручыў уручыць Дзеду Марозу і Снягурцы.
* * *
Напружаным быў пераднавагодні тыдзень у дэпутата Палаты  прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Алы Сопікавай. Парламентарый  спачатку выступіла на пасяджэнні райвыканкама ў час абмеркавання  прагнозу і бюджэту раёна на 2015 год. Ала Мікалаеўна расказала, як  прымаўся парламентам бюджэт краіны на наступны год. Дэпутат А. Сопікава ўдзельнічала і ў рабоце сесіі райсавета, якая зацвердзіла прагноз і бюджэт раёна на 2015 год.
У мінулы панядзелак Ала Сопікава разам з дырэктарам ААТ “Слонімскі  мясакамбінат” Аляксандрам Кавецкім пабывалі ў двух дамах сямейнага  тыпу. Госці, вядома ж, прыехалі ў прыёмныя сем’і з падарункамі.
У гэты ж дзень Ала Сопікава прывезла салодкія гасцінцы ў раённую  бальніцу, дзе лечацца маленькія пацыенты. Падобныя святочныя візіты дэпутата ў прыёмныя сем’і, у сем’і, дзе гадуюць дзяцей-інвалідаў, сталі традыцыйнымі і прыносяць дзецям многа  радасці. А што можа быць прыемней, чым усмешка дзіцяці.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.