Прэзентацыя ў Слоніме

У Слоніме, у бібліятэцы медкаледжа, адбылася прэзентацыя кнігі навукоўкі з Польшчы Марыі Каламайскай-Саед. Кніга, дакладней цыкл кніг, выдадзен на польскай мове. Ён прысвечаны касцёлам, іх гісторыі. Адна з кніг расказвае пра касцёлы Слоніма. Аўтар кнігі, суправаджаючыя яе навуковыя і дыпламатычныя работнікі расказвалі пра работу над кнігай, культурныя зносіны паміж краінамі-суседкамі. Аўтарка падаравала кнігу бібліятэцы медкаледжа. Там можна і азнаёміцца з гэтай кнігай, тыраж яе невялікі і ў продажы ў Слоніме не будзе.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.