Раённая алімпіяда назвала лепшых

Прайшлі раённыя прадметныя алімпіяды, у якіх прынялі ўдзел 366 вучняў. Дзеці мелі магчымасць прадэманстраваць свае веды практычна па ўсіх прадметах, а дакладней, па 16-ці дысцыплінах.

Найлепшага выніку ў раённай алімпіядзе дабіліся вучні гімназіі № 1. Яны заваявалі 23 месцы, з якіх 9 — першыя. Другі вынік паказалі вучні СШ № 3, на рахунку якіх 20 месц, у тым ліку 6 — першых. Тройку лепшых замкнула СШ № 8: 17 месц, два з іх — першыя. Раённы агульнаадукацыйны ліцэй на гэты раз апынуўся на чацвёртай пазіцыі. СШ № 2 з аўтсайдараў паднялася на 6-ы радок алімпіяднай табліцы.

Алена АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.