Свае навіны

ГОРОД+++
Падарункі ад дэпутатаў

У дні, калі святкуюцца Нараджэнне Хрыстова і Новы год, дэпутаты раённага Савета дэпутатаў праводзяць акцыю «Падорым святочны настрой». Народныя выбраннікі наведваюць дзяцей і дарослых, хто мае патрэбу ў асаблівай увазе.
Першая група дэпутатаў (Сяргей Бесараб, Сяргей Мазанік, Васіль Афанасік, Андрэй Падольскі (яго прадстаўнік) і галоўны спецыяліст раённага Савета Ала Пінчук) пабывала ў цэнтры рэабілітацыі інвалідаў. Дэпутаты прывезлі падарункі і цёпла павіншавалі выхаванцаў і супрацоўнікаў цэнтра. Другія дэпутаты пабывалі ў бальніцы сястрынскага догляду, доме-інтэрнаце, школах.
Васіль АФАНАСІК.

Змяненні ў раскладзе і дадатковыя рэйсы

Той, хто ў пераднавагоднія і калядныя дні збіраецца ў дарогу, павінен ведаць, што ў сувязі з пераносам рабочых дзён у снежні і студзені, мяняецца расклад руху аўтобусаў. Як паведамілі ў аўтобусным парку № 3, прыгарадныя аўтобусныя маршруты 24 снежня будуць курсіраваць па графіку серады, 25 — па графіку нядзелі, 26 — па графіку пятніцы, 27 — па графіку суботы, 28 — па графіку нядзелі. 1 студзеня прыгарад не працуе, за выключэннем маршрута “Слонім-Жыровіцы”. Першы рэйс аўтобуса ў Жыровіцы адправіцца ў 10 гадзін. 2 студзеня прыгарадныя аўтобусы будуць курсіраваць па раскладу пятніцы, 3 — па раскладу суботы, 4 і 7 студзеня — па раскладу нядзелі.
Што датычыцца міжгорада, дык 28 снежня і 4 студзеня фарміруюцца дадатковыя рэйсы па маршруту “Слонім-Мінск”. Адпраўленне ад аўтавакзала “Слонім” у 16.30. Для студэнтаў дзённай формы навучання скідка пры аплаце білета 50%. Арганізаваны дадатковыя рэйсы таксама па маршрутах: “Ружаны-Мінск” — 24, 25, 28, 31 снежня і 4 студзеня; “Слонім-
Нясвіж” — 24, 28, 31 снежня і 4 студзеня. 1 студзеня міжгорад працуе згодна з зацверджаным раскладам.
Гарадскія аўтобусы з 25 па 28 снежня працуюць па раскладу выхаднога дня. 1 студзеня гарадскі транспарт пачынае работу ў 9-9.30 за выключэннем 12-га і 7-га маршрутаў.
Аб змяненнях у руху аўтобуснага транспарту і дадатковых рэйсах можна даведацца ў касе аўтавакзала па тэлефоне 2-55-71.
Алена АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.