Дабро – у душы выхаванцаў

+++Img_3147++1-я стр

Аддзяленне дзённага знаходжання для маладых інвалідаў, што месціцца ў Слоніме на вуліцы Гогаля, наведваюць цяпер больш за 30 інвалідаў. Катэгорыя людзей, якія патрабуюць асаблівага падыходу. Здавалася б, цяжка гаварыць тут пра калектывізм, аднак кожны раз бываючы тут у час шматлікіх семінараў рознага ўзроўню (слыве ў рэспубліцы аддзяленне добрымі дасягненнямі) не перастаеш здзіўляцца, якой дружнай сям’ёй жывуць тут рабяты, якія яны таленавітыя ў вырабе сталяркі, самаробак з вытворчых і бытавых адходаў, у спевах ды танцах.
Безумоўна, так згуртаваць рабят, адаптаваць іх да нармальнага жыцця змаглі толькі таленавітыя настаўнікі-педагогі з вялікім цярпеннем, з вялікай любоўю да людзей. Калектыў іх тут невялікі – усяго чатыры чалавекі. А ўзначальвае іх малады спецыяліст Вольга Радзевіч. Вольга працуе толькі год, аднак вялікае старанне і пэўны вопыт работы псіхолага даюць плён. У аддзяленні і да яе склалася дзелавая атмасфера, яна прадаўжае добрыя традыцыі і поўніць новымі ідэямі і знаходкамі, прычым не цураецца любой работы. Яе можна ўбачыць і ў цяпліцы, і каля клумбаў. Яна ва ўсім хоча бачыць прыгажосць. Вельмі важна, што гэтую прыгажосць, дабро ўмела ўсяляе ў душы выхаванцаў аддзялення.
На здымку: Вольга Радзевіч са спецыялістам па сацыяльнай рабоце Марынай Шагун.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.