Квітней, наш раён, харашэй дзень за днём!

+++IMG_4939

+++IMG_5151

Праз чатыры месяцы пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у перадваенным 1940-м годзе быў утвораны Слонімскі раён. Чатырнаццаць гадоў з’яўляўся ён  часткай Баранавіцкай вобласці, і толькі ў 1954 годзе стаў  звыклым сёння паўднёвым рэгіёнам Гродзеншчыны.
Многа зведаў Слонім за сваю гісторыю. Быў ён цэнтрам  Слонімскага намесніцтва ў складзе Трокскага ваяводства,  цэнтрам велізарнага павета, у канцы XVIII стагоддзя крыху  больш за год быў губернскім горадам. Цяпер Слонім – “сталіца” раёна плошчай  1,5 тыс. кв. кіламетраў. Дарэчы, плошча  Слонімскага павета ў складзе Гродзенскай  губерніі ў 1802 годзе была 6,3 квадратныя  вярсты (1 вярста – 1067 м). У канцы XIX стагоддзя ў Слонімскім павеце было больш за  тысячу населеных пунктаў і жыло звыш 220  тыс. чалавек.
4 снежня 1939 года Слонімскі павет увайшоў у склад Баранавіцкай вобласці, а 15 студзеня 1940 года павет быў скасаваны, і яго  тэрыторыі падзялілі паміж утворанымі Быценьскім, Дзятлаўскім, Казлоўшчынскім і  Слонімскім раёнамі.
Сёння Слонімскі раён святкуе 75 год. Адсвяткаваць дзень нараджэння раёна сабраліся ў Цэнтры культуры і адпачынку кіраўнікі  ўлады, госці і жыхары Слонімшчыны.
“Многія лічаць сабе слонімцамі не толькі  па праву нараджэння. Нярэдка так аб сабе гавораць і тыя, каму давялося тут жыць і працаваць. Таму Слонімскі раён – не проста месца  жыхарства, гэта наш агульны дом, – сказаў  кіраўнік райвыканкама Алег Таргонскі. – Сёння  рэгіён адкрыты для новых дасягненняў і поспехаў. Добрымі тэмпамі ідзе будаўніцтва, адраджаюцца храмы, аднаўляюцца сацыяльныя аб’екты, аб’екты аховы здароўя, спартыўныя комплексы. Горад  адбудоўваецца – значыць, жыве. І  гэта не можа не радаваць”. Алег Мечыслававіч падзякаваў  усім, хто стаяў ля вытокаў і заклаў  прэстыж раёна і выказаў упэўненасць, што моладзь дастойна падхопіць  эстафету, зберажэ і распаўсюдзіць  славу аб раёне па ўсім свеце. Ад імя кіраўніка аблвыканкама  У.В. Краўцова павіншаваў слонімцаў  яго намеснік Віктар Лісковіч і  адзначыў, што адметная рыса Слоніма – уменне спалучаць даўніну і сучаснасць, берагчы традыцыі.  Слонімшчына – рэгіён, які дынамічна  развіваецца з перспектывай у разнастайных галінах дзейнасці. Прадстаўнікі абласной і раённай  улады лепшым працаўнікам галін  адукацыі, будаўніцтва, перапрацоўкі,  культуры ўручылі ганаровыя граматы, пісьмы падзякі. Ад імя нашага знакамітага земляка – кіраўніка Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Леаніда Мальцава, павіншаваў  слонімцаў яго намеснік генерал Уладзімір Маісеенка. Скарыстаўшыся момантам, мы распыталі гасцей мерапрыемства аб тым, што для іх Слонімшчына, і якія нагоды  для гонару яны маюць.
Міхаіл Дмухоўскі: “Адчуваю вялікі гонар за свой раён. Я  нарадзіўся тут, доўгі час працаваў. Усе самыя лепшыя успаміны звязаны са Слонімшчынай”. Віктар Чорны: ”Галоўная каштоўнасць раёна – яго людзі. Даражэй за гэта няма нічога. Усё, чым можна ганарыцца,  што складае славу і моц раёна здабыта людзьмі”. Сяргей Мазанік: “Палова жыцця прайшла ў Слоніме.  Апошнюю яркую нагоду для гонару за свой край падаравалі  “Дажынкі”. Горад змяніў аблічча, стаў маладзейшым, сучасным, расквітнеў”.
Мікалай Бірук: “Амаль 60 год тут жыву. Нагод для гордасці за родны раён шмат. Лічу, што галоўны наш здабытак – людзі, на якіх можна раўняцца. Прыкладам для ўсіх будуць  імёны Марыі Фёдараўны Несцер – Героя Сацыялістычнай  працы, Марыі Уладзіміраўны Зашчук – былога дэпутата Вярхоўнага Савета СССР, Фёдара Уладзіміравіча Мірачыцкага  – былога міністра сельскай гаспадаркі і  харчавання”.
Кіраўнік музея “Слонім і яго героі” школы № 10 Галіна Барысік адзначыла, што  Слонімшчына вельмі шчодрая на нагоды  для гордасці і вучні школы абавязкова расказваюць пра знакамітых людзей, спартыўныя дасягненні – пра тое, чым можна  ганарыцца, удзельнічаюць у розных мерапрыемствах, прымаюць удзел у рэспубліканскіх конкурсах “Юных экскурсаводаў” і  займаюць прызавыя месцы. Дзеці добра  ведаюць гісторыю краю і ў мінулым годзе  падцвердзілі свае веды, атрымаўшы перамогу ў спаборніцтвах на Кубак дэпутатаў. Гэта таксама нагода для гонару. Завершылася святочная праграма канцэртам з удзелам знакамітых землякоў:  Сашы Нэма, Вольгі Змуршчык, Ксеніі і  Паўла Лашчэўскіх, ансамбля камернай  музыкі “Арфеон” і іншых.

Кацярына ВЕСЯЛУХА. 
Васіль АФАНАСІК.
Фота марыі СЯРГЕЕВаЙ
і Васіля аФанаСіКа.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.