Мы ганарымся табой, Слонімшчына!

+++Img_2386++НА 1-Ю

Праз тры месяцы пасля ўз’яднання Беларусі з’явіўся на свет Слонімскі раён, край па-над Шчарай і Ісай. Зведаўшы волю пасля многіх гадоў акупацыі кайзераўскіх і польскіх захопнікаў, працавіты люд Слонімшчыны ўзяўся сам ладзіць сваю будучыню. Ды нядоўга — люты вораг зноў паквапіўся на нашу зямлю. Але не сталі на калені землякі і разам з Чырвонай Арміяй зноў пагналі чужынца за родны парог. Хоць і сёння крываточаць раны па бязмерных стратах, слонімцы, зведаўшы цану міру, разам з краінай хутка аднавілі разбураны край. Адметна, што людзі Слонімшчыны — многанацыянальны сімбіёз, талакой за 75 гадоў узнялі да вышынь прамысловасць і сельскую гаспадарку, культуру, сацыяльную сферу, адукацыю, спорт. Прадукцыя слонімскіх прадпрыемстваў, сельскай гаспадаркі добра вядома і ў краіне, і за яе межамі. Раён дынамічна развіваецца па ўсіх напрамках. Добрая пагалоска ідзе пра гасціннасць слонімцаў.

Няма сумнення, што і ў гэтым годзе наш раён будзе яшчэ больш квітнець і развівацца. Эстафету добрых здзяйсненняў пасляваенных пакаленняў прымае моладзь. І не толькі ў Год моладзі. Маладым ёсць кім і чым ганарыцца. Наша Слонімшчына — наша гордасць!

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.