На планёрцы ў райвыканкаме

исполком+++

Да галалёду не былі гатовы?

Чарговая планёрка пачалася з інфармацыі аб пажары ў адным з дамоў у Слоніме. Як і пачатак мінулага года, пачатак новага азмрочаны гібеллю чалавека на пажары. Старшыня райвыканкама Алег Таргонскі выказаў заклапочанасць станам прафілактычнай работы сярод насельніцтва і прапанаваў гэтую праблему абмеркаваць асобна.

Кіраўнік раёна незадаволены работай камунальнай службы ў выхадныя, калі надвор’е было неспрыяльнае — моцны вецер і галалёд пераўтварылі тратуары ў каток, несвоечасова і непаўсюдна была арганізавана падсыпка. У райбальніцы, дарэчы, праінфармавалі: за суткі з “галалёднымі” траўмамі па дапамогу медыкаў звярнуўся 21 чалавек. Ад коўзкіх дарог пацярпелі ў большасці гараджане, людзі розных узростаў. Старшыня райвыканкама запатрабаваў, каб дворнікі і іншыя работнікі камунальнай службы пачыналі работу не пазней за 5 гадзін раніцы і працавалі ва ўзмоцненым рэжыме.

Чаму не асвоілі сродкі?

На планёрцы зноў ішла размова пра бізнес-планы на 2015 год. Старшыня райвыканкама звярнуў увагу на рэальнасць прымаемых планаў, асабліва па развіццю кормавытворчасці для жывёлагадоўлі. У той жа час Алег Таргонскі запатрабаваў прааналізаваць, чаму на некаторых прадпрыемствах не асвоены сродкі пад інвестпраекты.

Будаўнічыя справы

Усе запланаваныя да здачы ў канцы года аб’екты ў горадзе і на сяле — здадзены.

Кіраўнік раёна даў заданне завяршыць рамонт першага паверха тэрапеўтычнага корпуса райбальніцы да 15 студзеня. Менш двух месяцаў — такі тэрмін устаноўлены для рамонту другога паверха.

У Азярніцкай школе ёмістасць мясцовай каналізацыі з-за невялікага аб’ёму часта перапаўняецца і стварае пэўныя праблемы. Як далажыў дырэктар ГУП ЖКГ Анатоль Новік, якому было даручана абследаваць сітуацыю на месцы, — вясной там установяць большую ёмістасць. Аднак кіраўнік раёна запатрабаваў зрабіць гэта хутчэй, надвор’е дазваляе.

Падзеі, святы

У пятніцу, 16 студзеня, Слонімскі раён адзначыць 75-годдзе з дня ўтварэння. Урачысты сход пройдзе ў Цэнтры культуры і адпачынку. Пачатак у 15 гадзін. У сувязі з юбілеем раёна навагодняе ўбранне горада вырашана захаваць не да 14 студзеня, як звычайна, а да выхадных.

У чацвер пройдзе чарговы дзень інфармавання.

Сёння ў спарткомплексе стартуе рэспубліканскі юнацкі турнір па гандболу.

У суботу ў Цэнтры культуры і адпачынку пройдзе праваслаўны фестываль хрыстаславаў.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.