На планёрцы ў райвыканкаме

исполком+++

Падвядуць вынікі

На гэтым тыдні, у пятніцу, плануецца пасяджэнне райвыканкама. Асноўны пункт парадку дня: вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2014 год.

Планы на 2015 год

Як расказаў на планёрцы першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Сямёнаў, на гэты год распрацаваны раённыя праграмы “Малако”, “Кормавытворчасць”, “Свінагадоўля”, “Ільнаводства”. Самая напружаная праграма па свінагадоўлі: трэба аднавіць вытворчасць свініны, якая была ў 2012 годзе — павялічыць прыкладна на такі аб’ём, што ёсць сёння. Дарэчы, праграму “Кормавытворчасць” абласная камісія накіравала на дапрацоўку, бо пад гэту праграму не поўнасцю падведзена фінансавая база.

Узаемныя даўгі

Фінансавае становішча гаспадарак раёна па-ранейшаму даволі напружанае і кожная выплата зарплаты патрабуе дадатковых клопатаў кіраўнікоў не толькі саміх гаспадарак, але і раённых структур. На сёння пераважная большасць гаспадарак запазычылі масласырзаводу больш за сотню мільярдаў рублёў, праўда, за апошні час доўг крыху скараціўся. А чатыром гаспадаркам завінаваціў масласырзавод.

Сем гадоў на акупнасць

У Вербалатах практычна поўнасцю ўступіў у строй малочнатаварны комплекс на 800 кароў. Калі жывёлаводы як след адладзяць тэхналагічны працэс вытворчасці малака, то комплекс павінен акупіцца за 7 гадоў.

Пад пільным наглядам — адстаючыя

У бліжэйшую суботу, як было сказана на планёрцы, у СВК “Дружба-Агра” пройдзе чарговы семінар, на якім разгледзяць ход рамонту тэхнікі. На мінулым семінары гэтая гаспадарка называлася ў ліку адстаючых, дзе рамонт ідзе марудна. У той жа час, як адзначана на планёрцы, многія гаспадаркі нават апярэджваюць графік па падрыхтоўцы да вясны, таму больш пільны кантроль будзе за тымі сельгаспрадпрыемствамі і СВК, дзе справы ідуць горш.
На планёрцы абмеркаваны некаторыя іншыя пытанні жыцця раёна.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.