Перамаглі школьнікі

перамагли

перамагли1

Трэці па ліку турнір па стральбе з малакалібернай вінтоўкі памяці лётчыка Сяргея Крошына прайшоў у ціры СШ № 3. У ім прынялі ўдзел каманды СШ №№ 2, 5, 8, па дзве каманды медкаледжа, Жыровіцкага агратэхнічнага каледжа, каледжа сельгасвытворчасці, водаканала, ГУП ЖКГ.

Мінулагодні ўладальнік пераходнага кубка – калектыў Жыровіцкага агратэхнічнага каледжа, падзяліў на гэты раз II-III месцы з камандай СШ № 8. Перамагла каманда СШ № 5.

Дарэчы, удзельніца каманды-пераможцы, адна з самых юных стралкоў Алеся Гурская стала лепшым снайперам турніру – выбіла 38 ачкоў з 50-ці магчымых, больш чым многія каманды настралялі ачкоў разам.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.