СВае навіны

ГОРОД+++

Для паляпшэння дыялогу з грамадзянамі

У райвыканкаме штодня дзейнічае “гарачая лінія” (з  8.00 да 17.30, тэл. 5-03-11), на якую кожны жадаючы можа пазваніць са сваімі пытаннямі.  З гэтай суботы пачне дзейнічаць пастаянная “прамая лінія” старшыні райвыканкама або яго намеснікаў  ці кіраўніка спраў (з 9.00 да 12 гадзін). Графік будзе  апублікаваны ў нашай газеце.

Нядоімкі няма

За мінулы год у раёне было 25635 плацельшчыкаў  розных падаткаў. Імі ўплачана амаль 505 млрд. руб. З  іх 90% — заплацілі прадпрыемствы і арганізацыі, 4% —  індывідуальныя прадпрымальнікі, 6% — фізічныя асобы.
Хоць запазычанасці па падатках у раёне за мінулы год  няма, тым не менш 20% (па вобласці 6%) падаткавай сумы работнікі інспекцыі па падатках і зборах спагналі, прымяняючы свае рычагі, дадзеныя законам.

Установяць светлафор

Аўтамабілісты ведаюць, як цяжка бывае праехаць  вуліцу Першамайская і плошчу Леніна ў гадзіны пік. Як  сказаў на дні інфармавання ў калектыве міжрайгаза старшыня райвыканкама Алег Таргонскі, на выездзе з вуліцы  Першамайская на плошчу Леніна будзе ўстаноўлены часавы светлафор.

Васіль АФАНАСІК.

Герб Слоніма  на запалках

Адкрытае акцыянернае  таварыства “Барысаўдрэў”  распачало выпуск запалак  з выявамі гербаў гарадоў  Беларусі.  Выпусціла ААТ “Барысаўдрэў” і запалкі з гербам  горада Слоніма.

Сяргей ЧЫГРЫН.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.