Вучыцца, вучыцца і… перамагаць

+++Img_2984++ОЛИМПИАД

+++

20 дыпломаў, на тры больш, чым у папярэднім навучальным годзе, заваявалі слонімскія школьнікі ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Ганна Канапінь. Найбольш дыпломаў — пяць, два з якіх І-ай ступені, атрымана вучнямі па рускай мове і літаратуры.
Восем дыпломаў — у скарбонцы вучняў гімназіі № 1, чатыры — на рахунку школьнікаў СШ № 3. Па тры дыпломы прывезлі ліцэісты і вучні СШ № 5, па аднаму — вучні СШ № 9 і СШ № 10.
Другі год запар уладальнікам Дыплома І-ай ступені па рускай мове і літаратуры стала вучаніца 11 класа гімназіі № 1 Алеся Смяховіч (настаўнік Марына Уладзіміраўна Жылінская). Падтрымала Алесю вучаніца 9 класа СШ № 3 Лізавета Пракаповіч (настаўнік Анжэла Эдуардаўна Анішчык), якая таксама ўзнагароджана па гэтаму прадмету Дыпломам І-ай ступені.
Дыпломаў ІІ-ой ступені ўдастоены: па рускай мове і літаратуры — вучаніца 9 класа СШ № 3 Валерыя Голубева (настаўнік Анжэла Эдуардаўна Анішчык), па грамадазнаўству — вучань 11 класа гімназіі № 1 Ілья Ананка (настаўнік Алена Мікалаеўна Несіна), па біялогіі — дзевяцікласнік СШ № 5 Андрэй Парфенчык і вучаніца 10 класа раённага ліцэя Святлана Тузіна (настаўнік Алена Уладзіміраўна Грунтова), па беларускай мове і літаратуры — вучаніца 10 класа гімназіі № 1 Паліна Пляшко (настаўнік Жанна Юр’еўна Шундрык), па англійскай мове — вучаніца 11 класа гімназіі № 1 Валерыя Ёрш (настаўнік, намеснік дырэктара Людміла Рыгораўна Курдун).
Дыпломамі ІІІ-ай ступені ўзнагароджаны: па рускай мове і літаратуры — вучні гімназіі № 1 выпускніца Вікторыя Грынко і дзевяцікласніца Настасся Мішчанка (настаўнік Марына Уладзіміраўна Жылінская), па матэматыцы — вучаніца 8 класа гімназіі № 1 Кацярына Рысунова (настаўнік Таццяна Леанідаўна Караленя), па фізіцы — вучань 10 класа СШ № 10 Мікіта Палхоўскі (настаўнік Сяргей Васільевіч Варанко), па хіміі — дзевяцікласнік СШ № 5 Сяргей Карташэвіч (настаўнік Ала Міхайлаўна Дабрыян) і выпускнік ліцэя Аляксандр Харытончык (настаўнік Ірына Уладзіміраўна Закудоўская), па інфарматыцы — адзінаццацікласнікі з СШ № 3 Уладзіслаў Турлай (настаўнік Уладзімір Іванавіч Борыс) і з раённага ліцэя Аляксандр Сяцько (настаўнік Руслан Мікалаевіч Мішчанка), па геаграфіі — вучань 10 класа СШ № 5 Аляксандр Панасік (настаўнік Таццяна Васільеўна Блізнюкова), па беларускай мове — дзесяцікласніца гімназіі № 1 Валерыя Андрэйчук (настаўнік Жанна Юр’еўна Шундрык), па працоўнаму навучанню — вучні 9 класа СШ № 3 Яна Якута (настаўнік Таццяна Анатольеўна Шаўчэнка) і СШ № 9 Дзмітрый Шэўкаловіч (настаўнік Віктар Аляксеевіч Чарняўскі).
11 вучняў па выніках алімпіяд узнагароджаны граматамі ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, сярод якіх і навучэнец Слонімскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці Кірыл Бешэнскі, які абараняў гонар раёна па нямецкай мове.
Віншуем юных алімпіяднікаў і іх настаўнікаў з перамогай!
На здымках: злева – Лізавета Пракаповіч і Анжэла Эдуардаўна Анішчык. Справа – Алеся Смяховіч і Марына Уладзіміраўна Жылінская. Марына Уладзіміраўна падрыхтавала адразу трох лаўрэатаў алімпіяды.

Алена АФАНАСІК.

0

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.