Ёсць дасягненні, ёсць і праблемы

+++Img_3083++МЕДИКИ

У цэнтральнай раённай бальніцы падвялі вынікі работы за мінулы год. На сходзе калектыву прысутнічалі начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Андрэй Стрыжак і намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Юшкевіч, якія выступілі перад медработнікамі. Прапануем чытачу нататкі са сходу.

Бюджэт і зарплата

За мінулы год на функцыянаванне цэнтральнай раённай бальніцы было выдзелена 122,4 млрд. руб. Сярэдняя зарплата ўрачоў склала 6 млн. 856 тыс. руб., сярэдняга медперсаналу — 3 млн. 755 тыс. руб. З запланаваных 5,4 млрд. руб. платных медыцынскіх паслуг, атрымана на 7,5% больш.

Дэмаграфія

Якасць і даступнасць медыцынскай дапамогі садзейнічалі зніжэнню агульнай смяротнасці за мінулы год на 5,4%. На 20,4% знізілася смяротнасць людзей працаздольнага ўзросту.
За мінулы год у раёне нарадзілася 817 дзяцей (у 2013 г. — 822). На жаль, натуральны прырост пакуль адмоўны, хоць ён і скарачаецца.

Кадры

На сёння ў сістэме аховы здароўя Слонімшчыны працуюць 239 урачоў, 781 сярэдні медработнік. Калі сярэднім медперсаналам укамплектаваны поўнасцю, дык урачамі — толькі на 78,6%. Не хапае тэрапеўтаў, стаматолагаў і другіх спецыялістаў. Сёлета прыступілі да работы 56 маладых спецыялістаў, у тым ліку — 20 урачоў.
66,7% урачоў, 74,5% сярэдніх медработнікаў маюць кваліфікацыйную катэгорыю. Дарэчы, Андрэй Стрыжак у сваім выступленні адзначыў, што для Слоніма гэтыя лічбы нізкія.

Калі своечасовая меддапамога

Адзначана, што зніжаецца агульная смяротнасць ад анкалагічных захворванняў, у тым ліку ў людзей працаздольнага ўзросту. Аднак выяўлена 40 чалавек у запушчанай стадыі хваробы. Менавіта з-за гэтага некалькі медработнікаў панеслі дысцыплінарнае пакаранне, хаця пераважная большасць хворых вінаваты самі, што несвоечасова звярнуліся да ўрача.
Радуе тое, што ў раёне ўдалося знізіць больш чым удвая захворваемасць туберкулёзам (сёння ўзровень удвая меншы, чым па вобласці). З 2007 года ў тры разы зніжаны паказчык захворваемасці туберкулёзам сельскіх жыхароў. За 8 гадоў у тры разы зменшылася смяротнасць ад туберкулёзу. Вынік дасягнуты дзякуючы своечасоваму рэнтгенафлюараграфічнаму абследаванню і кантралюемаму лячэнню.

Стацыянарная дапамога

Яе ажыццяўляюць 12 аддзяленняў цэнтральнай раённай бальніцы, дзве ўчастковыя бальніцы, бальніца сястрынскага догляду — усяго 537 ложка-месцаў. Паказчык занятасці ложка-месца склаў 306,8 (2013 г. — 321,8). Павялічылася колькасць аперацый — 4076 (2013 г. — 3309). Удвая павялічылася колькасць высокатэхналагічных і складаных аперацый — 212 (2013 г. — 112), што сведчыць пра кваліфікаванасць медработнікаў. Хворым на месцах аказана аператыўная дапамога. Зроблена гэта і дзякуючы значнаму павелічэнню выкарыстання новых методык.
Дзе ж вы, сапраўдныя мужчыны?
Мужчына найперш асацыіруецца з фізічнай сілай. У мінулым годзе 381 юнак прызыўнога ўзросту прайшоў прыпіску ў ваенкамаце. Як устанавілі медработнікі, працэнт годнасці да службы склаў толькі 59,6% (2013 г. — 68,2%). Як кажуць, ёсць над чым задумацца і бацькам, і медработнікам, і педагогам.

Меддапамога сялянам

аказваецца не толькі гарадскімі структурнымі падраздзяленнямі бальніцы, але і на 8-мі сельскіх урачэбных участках. Колькасць сельскага насельніцтва на сёння — 17,5 тыс. чалавек. Усе сельскія ўрачэбныя ўчасткі камп’ютарызаваны, ёсць там самая неабходная апаратура. Дзейнічаюць дзённыя стацыянары на ФАПах. Штодня загадчыкі ФАПаў па графіку наведваюць хворых на даму, правяраюць узровень глюкозы, здымаюць ЭКГ. Урачы-педыятры, акушэр-гінеколаг кожны тыдзень па пятніцах выязджаюць у сельскую мясцовасць для аказання меддапамогі насельніцтву. Вузкія спецыялісты кожны чацвер увесь рабочы дзень працуюць у амбулаторыях і на ФАПах.

За здароўе — усе разам

У мінулым годзе для сістэмы аховы здароўя закуплена новае абсталяванне, неабходнае для дыягностыкі і лячэння хвароб, амаль на 2 млрд. руб.: 700 млн. руб. выдзелілі з рэспубліканскага, 159 млн. руб. — з абласнога, 738 млн. руб. — з раённага бюджэтаў. 189 млн. руб. — гэта бескарысная дапамога, астатняе — уласныя сродкі бальніцы.

Ацэнка кіраўніка абласнога ўпраўлення

— Мы ацэньваем дастаткова высока стан медыцыны Слонімшчыны, — адзначае начальнік упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Андрэй Стрыжак. — Ідзе зніжэнне смяротнасці насельніцтва, у тым ліку людзей працаздольнага ўзросту. Нягледзячы на тое, што нарадзілася некалькі менш дзяцей, тым не менш “вілка” натуральнага прыросту насельніцтва змяншаецца, думаю, што па выніках гэтага года ўдасца выйсці на нулявы баланс. У Слоніме ўкараняюцца новыя тэхналогіі: і дыягностыкі, і лячэння.
Мы стараемся дапамагчы Слоніму набыць новае абсталяванне. Сёлета закупім для медыцыны Слонімшчыны дзве машыны хуткай дапамогі, высокага класа апарат УЗІ, апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, новы рэнтген-апарат для гарадской паліклінікі.
У Слоніме ўкаранілі такія распрацоўкі, як тромбалітычная тэрапія, у вас дынамічна развіваецца траўматалогія, робяцца аперацыі, якія раней ажыццяўлялі толькі ў Гродне. Нядрэнна працуе амбулаторна-паліклінічная служба, дастаткова эфектыўная работа тэрапеўтаў, аддзялення функцыянальнай дыягностыкі, фізіятэрапіі.
Ёсць, вядома, праблемы. Мы звяртаем увагу на няпоўную занятасць “коечного фонда”, неабходна перапрафілізацыя гэтага фонду. Неабходна таксама зніжаць колькасць выездаў хуткай медыцынскай дапамогі (вядома, гэта ніяк не датычыцца экстранных выклікаў), а выкарыстоўваць неадкладныя брыгады пры паліклініцы ЦРБ. Мы звяртаем увагу на праблемы па хваробах сістэмы кровазвароту. Нягледзячы на тое, што колькасць інфарктаў такая ж, як і год назад, гэта не той паказчык, да якога трэба імкнуцца. Трэба ўкараняць новыя методыкі абследавання і лячэння з выкарыстаннем абласнога кардыяцэнтра.
Сур’ёзная праблема — інфекцыйнае аддзяленне бальніцы. Там патрэбен неадкладны рамонт і цяпер мы прапрацоўваем варыянты рашэння гэтай праблемы ў 2015 годзе.

Васіль АФАНАСІК.

2 комментария к заметке “Ёсць дасягненні, ёсць і праблемы”

  1. Владимир
    26.01.2015 at 19:04 #

    В данной статье имеется неточность. Указывается, что родилось в 2013 году 822 детей. В статье СВ «Демография Слонимщины в 2013 году» — 829 детей.
    Хотелось бы знать смертность населения в 80 лет и старше. Общеизвестно, что даныый показатель отражает истинное состояние здоровья населения.
    И все-таки, какова доля смертности в трудоспособном возрасте и основные причины смертности в данной возрастной группе»

  2. Гость
    23.01.2015 at 14:59 #

    А где фотографии????

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.