Юбілей партызанкі

+++IMG_2624

Яўгеніі не было і 19 гадоў, калі давялося ўзяць у  рукі зброю. Спачатку ў партызанскім атрадзе імя  Ракасоўскага, што дыслацыраўся ў Воўчых Норах,  вучылі абыходзіцца са зброяй: разбіраць, сабіраць,  страляць. Некаторы час была пры партызанскай  кухні, а затым накіравалі дзяўчыну ў разведку. Была  Жэня з атрадам у рэйдах у Белавежскай пушчы, у  пінскіх балотах, удзельнічала ў баявых аперацыях.
Як магла змагалася з ворагам. Ёй пашчасціла выжыць, хаця яшчэ ў пачатку акупацыі  дзяўчыну мог напаткаць трагічны лёс аднавяскоўцаў з Заводнага Лесу. Акупанты яшчэ да з’яўлення ў тутэйшых  месцах партызан спалілі жывымі многіх жыхароў Заводнага Лесу. Сям’ю Яўгеніі Георгіеўны выратаваў… мёд.
Убачыўшы яго ў доме, немец запытаў: “Што гэта?”. Калі  даведаўся, што гэта мёд, забраў яго, а людзей у хаце не  крануў. Пазней у Акунінаве будзе разам з іншымі расстраляна Жэніна сястра і трое яе дзяцей…
Яўгеніі Георгіеўне Салавей споўнілася 90 гадоў.  Намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Юшкевіч і  старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Ігар Тараненка прыехалі да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і  цёпла павіншавалі юбілярку, выказалі ёй шчырую  ўдзячнасць за ратныя справы, за ўклад у заваяваную  Вялікую Перамогу.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.