На планёрцы ў райвыканкаме

исполком+++

Кожны рубель важны для бюджэту

Некалькі пытанняў на планёрцы было разгледжана ў рэжыме пасяджэння райвыканкама.

Адно з іх — вызначэнне аб’ектаў, якія належаць да продажу з аўкцыёна ў гэтым годзе. Першы аб’ект — будынак былой паліклінікі (насупраць вакзала, дзе была медрота). Будынак не выкарыстоўваецца ўжо некалькі гадоў. На яго ёсць і патэнцыяльны пакупнік. Яшчэ адзін аб’ект — невялікая прыбудова да дома на вуліцы 2-ая Берагавая. Абодва аб’екты дазволена выставіць на продаж, трэці — на вуліцы Сінічкіна — пакуль не ўключаны ў гэты спіс. Кіраўніка раёна Алега Таргонскага незадаволіла, што практычна ў цэнтры горада за пабудову і зямельны ўчастак устаноўлена вельмі нізкая цана — пытанне трэба вывучыць больш дасканала. З даходамі ў бюджэт у гэтым годзе будзе складана, таму трэба дабівацца максімальнага папаўнення бюджэту — ад гэтага ж будзе залежаць дабрабыт слонімцаў.

Дарэчы, гэта далёка не поўны пералік аб’ектаў у горадзе, якія не выкарыстоўваюцца, або выкарыстоўваюцца не эфектыўна. Камунальнікам даручана ў бліжэйшы час прадставіць на разгляд выканкама ўсе падобныя аб’екты.

Выканкам прыняў рашэнне па здачы ў арэнду аб’ектаў, якія таксама часова не выкарыстоўваюцца. На вуліцы Зялёная ёсць вытворчая база Белтэлекама. Яна арганізацыі больш не патрэбна і выканкам прыняў рашэнне прыняць яе на баланс з наступнай перадачай службе судовых экспертыз. Будынак дыхтоўны, праўда, ёсць там праблемы з электрычнымі кабелямі, таму абмеркаванне пытання было даволі грунтоўным. Тым не менш, мяркуецца вырашаць праблему паслядоўна.

Пастаўлена задача хутчэй вырашыць пытанне з вызначэннем гаспадара памяшкання на плошчы Леніна, якое займала натарыяльная кантора, і некаторых іншых памяшканняў.

Дрэвы павінны ўпрыгожваць горад

Кіраўнік раёна незадаволены абрэзкай дрэў у горадзе. Пасля пілаў камунальнікаў стаяць нейкія карчы — калі яны яшчэ набудуць крону. У Альбярціне наогул пазразалі дрэвы, якія нікому не перашкаджалі. Бяздумнага спілоўвання быць не павінна.

Сялявіцкі ФАП — у ліку лепшых

У абласным конкурсе ФАПаў Сялявіцкі фельчарска-акушэрскі пункт удастоены Дыплома ІІ ступені. Загадчыца стаматалагічнага аддзялення Слонімскай цэнтральнай райбальніцы Лілія Лойка ўзнагароджана Ганаровай граматай аблвыканкама.

На планёрцы было сказана, што наш аддзел адукацыі, спорту і турызму ў абласным спаборніцтве ўдастоены Дыплома ІІІ ступені.

Факты, падзеі

20 лютага ў 15 гадзін у Цэнтры культуры і адпачынку пачнецца ўрачысты сход з нагоды Дня абаронцаў Айчыны.

21 лютага з 12 да 16 гадзін на цэнтральнай плошчы горада пройдзе свята Масленіцы.

21 лютага каманда райвыканкама павінна прыняць удзел (калі будзе снег) у «Гродзенскай лыжні-2015», якая пройдзе ў Навагрудку.

Заўтра — чарговы дзень інфармавання.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.