На планёрцы ў райвыканкаме

исполком+++

Новы начальнік міліцыі

Чарговая планёрка пачалася з прадстаўлення новага начальніка Слонімскага райаддзела ўнутраных спраў. Ім стаў палкоўнік Аляксандр Трухан, які да назначэння працаваў начальнікам аддзела ўнутраных спраў у Зэльве.

Абарона мерапрыемстваў і дагаворы з перапрацоўшчыкамі

На мінулым тыдні гаспадаркі раёна абаранілі свае мерапрыемствы па развіццю эканомікі, сацыяльнай сферы на гэты год. На гэтым тыдні Слонімшчына будзе абараняць раённыя мерапрыемствы перад абласной камісіяй. Пастаўлена задача гаспадаркам заключыць дагаворы паставак сельгаспрадукцыі з перапрацоўчымі прадпрыемствамі пад ураджай гэтага года з мэтай, каб перапрацоўчыя арганізацыі выплацілі 30-працэнтны аванс пад будучы ўраджай. Сродкі неабходны сельгаспрадпрыемствам для набыцця гаручага, угнаенняў і г.д.

На мясцовыя віды паліва

На сёння ў раёне ўсе 19 кацельняў працуюць на мясцовых відах паліва, усіх жа кацельняў на балансе ЖКГ – 36, у горадзе толькі 6 выкарыстоўваюць мясцовыя віды паліва. Кіраўнік раёна запатрабаваў актывізаваць працэс пераводу кацельняў на дровы і торф.

Падагульняючы семінар

Філіял “Паўлава-Агра” першым у раёне прыступіў да ўнясення на палі калійных угнаенняў. Сёлетняя зіма дазваляла рабіць гэта і раней.

Дарэчы, як ужо паведамляла наша газета, да 1 сакавіка ўся тэхніка для веснавых палявых работ павінна стаяць у гаспадарках на лінейцы гатоўнасці. У суботу мяркуецца правядзенне падагульняючага семінара ў СВК “Дзераўноўскі”, які павінен даць ацэнку рабоце інжынернай службы.

Вострая праблема будаўнікоў

Вострая праблема — недахоп будаўнічых аб’ектаў, паўстала перад будаўнічымі арганізацыямі. Старшыня райвыканкама Алег Таргонскі запатрабаваў ад кіраўнікоў будаўнічых арганізацый актыўней шукаць магчымасці загрузкі сваіх калектываў работай. Вядома, узнікшая праблема часовая, але і з яе трэба аператыўна знаходзіць выхад. Людзі без зарплаты застацца не павінны.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.