СВае навіны

ГОРОД+++

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

14 лютага ў Слоніме на вуліцы Пушкіна ля памятнага  знака пройдзе мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Пачатак у 10 гадзін.
Пасля мітынгу ў драмтэатры адбудзецца ўрачысты сход  воінаў-інтэрнацыяналістаў з удзелам старшыні райвыканкама Алега Таргонскага.

Што зробім – тое заробім

У мінулым годзе адным з лепшых у раёне па індэксу  прамысловай вытворчасці, разлічанаму на аснове дынамікі вытворчасці тавараў-вытворцаў, стаў калектыў фабрыкі  мастацкіх вырабаў. Маючы досыць заказаў, калектыў у агульнай складанасці за год адпрацаваў тыдзень звышурочна. Вядома, у такія дні аплата працы была двайная. Хаця ў цэлым зарплата вырасла і, як кажуць, рэальна зароблена, аднак, вядома, жадае быць лепшай.
На гэты год заказы ёсць пакуль на першы квартал. Спецыялісты прадпрыемства распрацавалі новы камплект адзення з ільну для жанчын.

Уклад прадпрымальнікаў

За мінулы год прадпрымальніцкія структуры раёна ўнеслі ў бюджэт 72 млрд. рублёў – гэта 14,4% усіх бюджэтных  паступленняў, у тым ліку паступленні індывідуальных прадпрымальнікаў у бюджэт склалі 3,8%. Нагадаем, што ў сферы  малога прадпрымальніцтва працуе цяпер 6,3 тысячы чалавек (22,8% ад занятага ў эканоміцы раёна насельніцтва).

Колькасць беспрацоўных,

якія стаяць на ўліку на 1 студзеня 2015 года – 117 чалавек  (96,7% да ўзроўню 2014 года), што складае 0,4% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.

Сфера паслуг пашыраецца

За мінулы год у раёне адкрыта 12 аб’ектаў бытавога абслугоўвання, у тым ліку 5 майстэрняў па рамонту аўтамабіляў, 6 цырульняў і адзін манікюрны кабінет. Цяпер у раёне бытавыя паслугі аказвае 121 суб’ект гаспадарання  (розныя формы ўласнасці).

Для каго ўзялі абавязацельствы?

У мінулым годзе толькі 3 з 19 арганізацый прамысловасці поўнасцю выканалі свае бізнес-планы: “СлонимИнвестМебель”, “БМ и К Аквапак” і друкарня.

Васіль АФАНАСІК.

14 лютага – Усяленская бацькоўская  памінальная (мясапусная) субота

Ва ўстаноўленыя царкоўным статутам дні адбываецца агульнае памінанне ўсіх ад веку спачылых хрысціян. Такія  дні называюцца ўсяленскімі або бацькоўскімі днямі. За 8 дзён да Вялікага посту, перад загавінамі на пост,  бывае мясапусная бацькоўская субота. Назва “мясапусная” азначае тое, што гэта апошняя перад Вялікім постам  субота, у якую дазваляецца мясная ежа.
Для нашых спачылых родных і блізкіх няма нічога важнейшага, чым малітва, – вучаць святыя айцы. Калі мы шчыра  молімся за нябожчыкаў, то Гасподзь даруе ім грахі.
У гэтую суботу ў праваслаўных храмах пройдуць памінальныя Богаслужэнні. Напрыклад, у Спаса-Праабражэнскім саборы Слоніма 14 лютага ў 8.30 пачнецца Божая літургія, пасля якой будзе служыцца паніхіда. Адбудзецца  памінальная вячэрняя служба і напярэдадні, 13 лютага ў  17.00. Памінальныя запіскі ў храм можна падаць загадзя.
Варта ведаць, што ў гэты агульны памінальны дзень  Царква асабліва моліцца аб памерлых, якія не атрымалі  царкоўнага адпявання ці наогул царкоўнай малітвы, моліцца аб загінуўшых ад раптоўнай ці гвалтоўнай смерці.

Алена АФАНАСІК.

Слонимская лыжня -2015

14 февраля в районе СШ № 9 (микрорайон «Энка»), при  благоприятных погодных условиях (если сохранится снег),  пройдут соревнования по лыжным гонкам «Слонимская  лыжня-2015», в которых примут участие команды средних  и средних специальных учебных заведений, городских и  сельских предприятий и учреждений.  Открытие соревнований в 9.30.  Начало лыжных гонок в 10.00

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.