Даследуюць родны край

+++сайт++Сустрэча гурткоўцаў з мастаком

Плённа і цікава працуе гурток «Гістарычнае краязнаўства» Слонімскага раённага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму на базе Народнага музея імя Аляксандра Жукоўскага сярэдняй школы № 4 Слоніма. Гэтым гуртком кіруе педагог Валянціна Радзішэўская.

Сябры гуртка пастаянна запрашаюць да сябе вядомых людзей Беларусі, асабліва знакамітых землякоў, якія жывуць у розных гарадах нашай рэспублікі, а таксама на Слонімшчыне. Надоўга запомняцца ім сустрэчы з мастаком-экспрэсіяністам Міколам Бушчыкам, мастаком-аніматарам Андрэем Сідаравым, слонімскімі мастакамі Я. Івановым, В. Грыневічам, К. Кулешам, артыстамі Слонімскага драматычнага тэатра Ірынай Яцук і Раманам Вайтулевічам.

Сябры гуртка разам са сваім краўніком Валянцінай Станіславаўнай не толькі запрашаюць гасцей, але і самі актыўна вандруюць па Беларусі. Дзецям надоўга запомняцца паездкі ў Заслаўль, Полацк, Мінск, Нясвіж, Мір, Ружаны, Косава, Брэсцкую крэпасць. Яны актыўна прымаюць удзел у экскурсіях па музеях Слоніма.

Дзеці актыўна рыхтавалі і правялі прэзентацыі-візітоўкі па тэмах: «Віртуальная экскурсія па старым  Слоніму», «Генерал ад краязнаўства» (пра жыццё і дзейнасць Іосіфа Стаброўскага), «Партызанскі рух на Слонімшчыне», «У пошуках слонімскіх скарбаў», «Помнікі Вялікай Айчыннай вайны на Гродзеншчыне», «Спяшаўся жыць для Слонімшчыны» (пра стваральніка Народнага музея А.С. Жукоўскага, якому 19 лютага споўнілася 95 гадоў), «Крок у бяссмяротнасць» (пра подзвіг К. Гнідаша і К. Давідзюк), «Подзвіг М. Мірошніка», «Яны вызвалялі Слонім», «Леў Сапега і Слонім».

Гурток «Гістарычнае краязнаўства» дапамагае юным слонімцам грунтоўна вывучаць і ведаць свой родны край не толькі для сябе, але і для будучых нашчадкаў.

Сяргей ЧЫГРЫН.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.