На планёрцы ў райвыканкаме

исполком+++

Насычаны тыдзень

У рамках дня інфармавання Слонім наведае міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
28 сакавіка пройдзе раённы суботнік. Аб’яўлены месячнік па навядзенню парадку на зямлі. Старшыня райвыканкама Алег Таргонскі запатрабаваў, каб на перыяд месячніка былі акрэслены канкрэтныя задачы.
29 сакавіка 25-годдзе адзначыць Слонімскі драмтэатр.
На гэтым тыдні дэлегацыя Слонімшчыны адправіцца ў горад-пабрацім Огрэ.
27 сакавіка ў гімназіі адбудзецца чарговая адкрытая раённая навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў.

25% эканоміі

На планёрцы прагучала інфармацыя аб тым, што з панядзелка пачынае паступаць гаручае для гаспадарак раёна для правядзення палявых работ. Кіраўнік раёна запатрабаваў, каб быў наладжаны строгі кантроль за эканомным расходаваннем гаручага. Лепшы спосаб — устанавіць на тэхніцы сістэму кантролю за работай тэхнікі ў рэжыме рэальнага часу, як гэта зроблена ў СВК імя Суворава і СВК “Сянькоўшчына”. Сістэма дазволіла зменшыць расход гаручага на 25%, а гэта велізарныя сродкі.

Пачынаецца масавая сяўба

З 25 сакавіка пачынаецца масавая сяўба яравых збожжавых (авёс запланавана пасеяць ужо на гэтым тыдні). Пастаўлена задача да 10 красавіка закончыць сяўбу. Штодзённы пасяўны прырост у 7% — рэальны для кожнай гаспадаркі.
Кіраўнік раёна запатрабаваў, каб арганізацыі, замацаваныя за падшэфнымі гаспадаркамі, рэальна дапамагалі ў час палявых работ.

Спрацавалі прафесіянальна

Спецыялісты ААТ “Слонімскі водаканал” замянілі 128 м каналізацыйнага калектара, які ідзе да кардонна-папяровага завода “Альбярцін”. Праход пад чыгункай быў зроблены без спынення руху цягнікоў.

У працяг тэмы

Гаворачы пра месячнік па навядзенню парадку на зямлі, зноў зайшла гаворка пра сметнік вакол гаражнага кааператыва “Заазёрны”. Хто там толькі смецце ні ўбіраў на суботніках, але толькі не члены кааператыва.
На планёрцы прагучалі прапановы, як прымусіць уладальнікаў гаражоў наводзіць на тэрыторыі кааператыва і вакол яго парадак.
Кіраўнік раёна запатрабаваў забараніць уезд аўтатранспарту на тэрыторыю зоны адпачынку на Салдацкім возеры і часцей бываць там міліцыянерам, каб адвучыць вандалаў ламаць абсталяванне зоны адпачынку.

Засталіся абыякавымі…

На планёрцы пракурор А. Яўлаш расказаў, што ў вёсцы Хадзявічы 21 сакавіка знойдзен труп мужчыны. Папярэдне ўстаноўлена, што адбылося забойства, падазраваемы затрыманы. Але забойства адбылося ў перыяд 6-8 сакавіка. Столькі дзён не было чалавека, і ніхто не забіў трывогу… У вёсках заўсёды жылі талакой, дружна. Не засвяцілася ўвечары ці раніцай акно, не пайшоў дым з коміна суседа — пацікаўцеся, чаму?

Рознае

На планёрцы кіраўнік раёна запатрабаваў, каб арганізацыі, якія замацаваны за помнікамі ахвярам вайны, хутчэй прыводзілі помнікі і тэрыторыі вакол іх у парадак.
Алег Таргонскі распарадзіўся вызначыць у гарадскім парку і на цэнтральнай плошчы месцы ўладкавання газонаў і кветнікаў, а таксама ўстаноўкі ў парку архітэктурных форм.
Зноў узнята праблема дрэннага стану сельскіх дарог.
Больш за дваццаць разоў за тыдзень выратавальнікі раёна выязджалі на тушэнне сухой травы. Як было агучана на планёрцы, у рэспубліцы за тыдзень загінула пры выпальванні травы 10 чалавек.

Васіль АФАНАСІК.

2 комментария к заметке “На планёрцы ў райвыканкаме”

  1. Петрович
    27.03.2015 at 21:44 #

    Пора уже браться за Альбертин как и обещали

  2. Иван Петрович
    24.03.2015 at 21:24 #

    да, раньше в деревнях, информация разносилась быстрее, чем теперь с помощью мобильников… деревня теперь не та…(

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.