Слонімцы атрымалі пашпарты ў Доме Урада

+++Img_2805

 Напярэдадні Дня Канстытуцыі адзінаццаць юнакоў і дзяўчат са Слоніма атрымалі пашпарты грамадзяніна краіны з рук намесніка Кіраўніка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктара Гумінскага. Выдатнікаў вучобы, прызёраў алімпіяд, конкурсаў і канферэнцый, спартсменаў, музыкантаў, грамадскіх актывістаў сабралі ў Авальнай зале Дома Урада, дзе дваццаць адзін год таму быў прыняты Асноўны Закон незалежнай Беларусі. Ініцыятарам правядзення ўрачыстасці стала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ала Сопікава.

«Сёння вы сталі паўнапраўнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Кожны чалавек, які мае пашпарт, знаходзіцца пад абаронай Канстытуцыі. Дакумент надзяляе грамадзян правамі, рэгламентуе паводзіны і ўскладае абавязкі. У вашых руках будучае краіны і ад таго, які шлях вы выбераце, залежыць яе росквіт, стабільнае развіццё, мір і спакой. Упэўнены, што вы зробіце ўсё неабходнае для дабрабыту дзяржавы», – сказаў Віктар Гумінскі, звяртаючыся да моладзі.

Сёння яшчэ не ўсе школьнікі выразна ўяўляюць, якую прафесію асвояць ў будучым, аднак напрамкі, у якіх плануюць рэалізаваць свае здольнасці, яны ўжо вызначылі.

Мікіта Палхоўскі, вучань школы № 10, напрыклад, плануе раскрыцца праз навуковую дзейнасць: «Некалькі год запар займаюся фізікай, прымаю ўдзел у абласных навукова-практычных канферэнцыях. Будучае планую звязаць з тэхнічнай спецыяльнасцю, магчыма, рэалізую сябе ў перспектыўнай на цяперашні час галіне ядзернай фізіцы».

Юлія Чылік, вучаніца школы № 3, дэпутат Маладзёжнага парламенту пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў, ужо цяпер працуе над удасканаленнем маладзёжнай палітыкі і рашэннем важнейшых пытанняў сваіх равеснікаў. «Вялікі гонар атрымаць пашпарт у такой урачыстай абстаноўцы.  Гэта мы не забудзем ніколі. Абяцаем, што сваімі ведамі мы ўмацуем аўтарытэт Слонімшчыны і паспрыяем росквіту дзяржавы», – заўважыла яна.

Пасля ўручэння пашпартоў вучні наведалі музей, які прысвечаны дзейнасці Палаты прадстаўнікоў. У той жа дзень у прэс-цэнтры адбылася размова з дэпутатам Алай Сопікавай, на якой былі абмеркаваны пытанні адукацыі,  грамадзянскай адказнасці і маладзёжнай палітыкі. Таксама для моладзі была падрыхтавана экскурсія ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Кацярына ВЕСЯЛУХА.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.