Слонімцы будуць удзельнічаць у першынстве Еўропы

++сайт++

У Мінску на працягу шасці дзён праходзіла першынство Беларусі па шашках-100 сярод юнакоў і дзяўчат. Вельмі паспяхова згулялі ў гэтых спаборніцтвах слонімскія шашысты. Ілья Астаф’еў (СШ № 9) заняў першае месца сярод хлопчыкаў 2005 года нараджэння і маладзей. У гэтай жа ўзроставай групе сярод дзяўчынак Аляксандра Сіняк (гімназія № 1) заняла трэцяе месца.

Юныя слонімцы атрымалі права на ўдзел у першынстве Еўропы, якое адбудзецца ў жніўні ў Эстоніі, і ў першынстве свету ў Галандыі ў кастрычніку.

Вольга КУР’ЯН.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.