Стартуюць рэспубліканскія алімпіяды

У час вясновых школьных канікул, з 22 па 28 сакавіка, пройдзе заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Нашу Слонімшчыну будуць прадстаўляць васьмёра лепшых вучняў, якія раз’едуцца па розных гарадах.

Так, у Мозыр, дзе будзе праходзіць алімпіяда па рускай мове і літаратуры, накіруюцца адзінаццацікласніца гімназі Алеся Смяховіч і дзевяцікласнікі СШ № 3 Лізавета Пракаповіч і Валерыя Голубева. Сталіцу на рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры будзе заваёўваць дзесяцікласніца гімназіі Паліна Пляшко. У Гомелі сваё веданне англійскай мовы прадэманструе вучаніца 11 класа гімназіі Валерыя Ёрш. Інтэлектуальны шлях адзінаццацікласніка гімназіі Ільі Ананка праляжа ў Полацк, дзе пройдзе алімпіяда па грамадазнаўству. У Віцебск свае веды па біялогіі павязуць дзесяцікласніца ліцэя Святлана Тузіна і дзевяцікласнік СШ № 5 Андрэй Парфенчык. Пажадаем юным слонімцам поспехаў!

Алена АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.