СВае навіны

ГОРОД+++

Пайшла вада ў бутэльках

ААТ “Слонімскі водаканал” адкрыла лінію па розліву пітной вады ў 19-літровыя бутэлькі. Лінія размешчана ў будынку станцыі абезжалезвання вады.

Падрабязней пра навіну мы раскажам у наступным нумары газеты.

Васіль АФАНАСІК.

Неделя леса -2015

Традиционная акция «Неделя леса-2015» пройдет с 28 марта по 4 апреля и будет приурочена к 70-летию Великой Победы.

Наш лесхоз намерен нынешней весной посадить 240 гектаров леса. В указанную неделю на территории всех лесничеств планируется посадить не менее 55 гектаров леса, именно столько было посажено в прошлом году.

– Во многом мы рассчитываем на помощь школьников, – рассказал заместитель директора по идеологической работе лесхоза Олег Врублевский. – Ежегодно более 200 ребят участвуют в акции.

В этом благородном деле может принять участие каждый желающий. Звоните по телефону 2-31-46.

Алина ЧЕРНЫШ.

Стартуюць рэспубліканскія алімпіяды

У час вясновых школьных канікул, з 22 па 28 сакавіка, пройдзе заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Нашу Слонімшчыну будуць прадстаўляць васьмёра лепшых вучняў, якія раз’едуцца па розных гарадах.

Так, у Мозыр, дзе будзе праходзіць алімпіяда па рускай мове і літаратуры, накіруюцца адзінаццацікласніца гімназі Алеся Смяховіч і дзевяцікласніцы СШ № 3 Лізавета Пракаповіч і Валерыя Голубева. Сталіцу на рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры будзе заваёўваць дзесяцікласніца гімназіі Паліна Пляшко. У Гомелі сваё веданне англійскай мовы прадэманструе вучаніца 11 класа гімназіі Валерыя Ёрш. Інтэлектуальны шлях адзінаццацікласніка гімназіі Ільі Ананка праляжа ў Полацк, дзе пройдзе алімпіяда па грамадазнаўству. У Віцебск свае веды па біялогіі павязуць дзесяцікласніца ліцэя Святлана Тузіна і дзевяцікласнік СШ № 5 Андрэй Парфенчык. Пажадаем юным слонімцам поспехаў!

У храм — за лекамі для душы

Працягваецца Вялікі пост, у час якога вернікі прыходзяць у храмы, каб спавядацца і прычасціцца, атрымаць царкоўнае таінства ялееасвячэння або саборавання. Дарэчы, тыя, хто яшчэ не паспеў пасаборавацца, могуць звярнуцца ў Слонімскі Свята-Троіцкі сабор. Тут сабораванне будзе адпраўляцца 22 і 29 сакавіка ў 17 гадзін.

Алена АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.