Тэхагляд – на потым?

Некалькі дзіўны малюнак назіраецца на станцыі дыягностыкі ў гэтыя дні. У той час, калі колькасць аўтамабіляў расце, дастаткова паглядзець як імі застаўлены ўсе двары шматпавярховых дамоў, на тэхагляд на станцыю штодня прыязджаюць лічаныя аўтамабілі. Калі летась стрымлівала новаўвядзенне – даволі істотная плата за допуск на ўдзел у дарожным руху і нехта спадзяваўся на змены, дык сёння ніякіх змен не прадбачыцца, плата вырасла, а з ростам «базавай» можа вырасці яшчэ. Дарэчы, усе пенсіянеры (незалежна ад віда пенсіі) маюць права на льготу па аплаце допуску на ўдзел у дарожным руху, праўда, калі мужчына дасягнуў 60-гадовага ўзросту, а жанчына 55-гадовага.

Цяпер чэргаў на станцыі няма, самы час спакойна прайсці тэхагляд.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.