Акцыя Чырвонага Крыжа

ГОРОД+++

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа распачынае акцыю “Успаміны аб Перамозе”, прысвечаную 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
— У ходзе мерапрыемства нашы валанцёры ўручаць падарункі ветэранам вайны, запішуць іх успаміны, зробяць фотаздымкі, — расказвае в.а. старшыні РА БТЧК Людміла Іванова. — Фатаграфіі ветэранаў з кожнага раёна, у тым ліку і са Слонімскага, будуць размешчаны на дэкаратыўным палатне і адпраўлены ў абласную арганізацыю таварыства Чырвонага Крыжа. З сабраных лапікаў будзе створана агульнае пано. Яно будзе выстаўлена ў павільёне Чырвонага Крыжа ў дзень святкавання Вялікай Перамогі ў Гродне. Затым рэліквія будзе дэманстравацца ва ўстановах адукацыі Гродзеншчыны.

Алена АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.